Вы тут

У Беларусі ў студзені зафіксаваны пік спажывання электрычнай магутнасці за апошнія 8 гадоў


Гэты паказчык у энергасістэме краіны склаў  6272 МВт, вышэйшы быў у 2013-м — тады ў студзені дасягнулі рысы ў 6310 МВт, паведамляюць энергетыкі.


Эксперты кажуць, што гэта пакуль толькі адзін самы марозны дзень гэтага года, і іспыт на зладжаную работу сістэм пры дадатковых нагрузках вытрыманы. Аднак маразы могуць здарыцца і ў лютым, і ў сакавіку, тады лічба піку ўжывання можа змяніцца, а «рэкорд» — аднавіцца.

— Пікавае ўжыванне магутнасці звязана з праходжаннем перыяду нізкіх тэмператур. Аднак не трэба блытаць пік магутнасці і пік спажывання энергіі. Калі параўноўваць з заняткамі ў спартзале, то пік магутнасці — гэта максімальная вага штангі, якую вы можаце выжаць. А максімум спажывання энергіі — тое, колькі ў суме «жалеза» вы падымеце за занятак, — правёў энергетычны лікбез Аляксандр МАЛЬКОЎ, начальнік сектара па рабоце са СМІ аб’яднання «Белэнерга». — У вялікія маразы людзі больш інтэнсіўна ўжываюць энергію, каб сагрэцца, і энергетыкам прыходзіцца напружвацца, каб прайсці гэты самы пік генерацыі (выпрацоўкі) энергіі бездакорна.

Айчынныя спецыялісты не толькі ўстойліва адпрацавалі перыяд пікавага спажывання магутнасці, але і дапамаглі суседзям-украінцам. У межах дагавора аб аказанні аварыйнай дапамогі за дзесяць гадзін ва Украіну адпусцілі 3,1 млн кВт·г электраэнергіі, максімальная магутнасць якой склала 500 МВт, праінфармаваў прадстаўнік Белэнерга.

У Белэнерга запэўніваюць, што цалкам гатовыя да любых нечаканасцей падчас маразоў. Энергетыкі ўжо правялі пазачарговыя агляды абсталявання, на работу якога ўплываюць нізкія тэмпературы. Больш як 1250 аварыйна-аднаўляльных і аператыўна-выязных брыгад (каля 9000 чалавек) укамплектаваны ўсімі сродкамі абароны, матэрыяламі і інструментамі. Да работы гатовыя звыш як 3280 адзінак спецтэхнікі і 148 перасоўных дызельных электрастанцый.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.