Вы тут

Ігар Макар прапаноўваў зліваць уладам Беларусі інфармацыю за буйное ўзнагароджанне. МЗС апублікавала аўдыёзапіс


Ігар Макар, які знаходзіцца за мяжой і распаўсюджвае нібыта выкрывальны звесткі пра беларускіх праваахоўнікаў, сам прапаноўваў афіцыйнаму Менску інфармацыю ў абмен на буйное ўзнагароджанне. Адпаведны аўдыёзапіс апублікаваны на сайце МЗС Беларусі.


На аўдыёзапісе - гутарка супрацоўніка пасольства Беларусі ў Літве з Ігарам Макарам, які прапануе за вялікае ўзнагароджанне прадастаўляць пэўную інфармацыю.

Раней у Міністэрстве замежных спраў Беларусі адказалі на пытанне прадстаўнікоў СМІ адносна інфармацыі, якая прагучала напярэдадні, што распаўсюджвальнік нібыта выкрывальных звестак пра беларускіх праваахоўнікаў Ігар Макар звяртаўся ў адно з беларускіх пасольстваў.

«На самой справе гэты індывід нам даволі даўно знаёмы, таму мы з пэўным скепсісам назіралі за ўсёй валтузнёй, якая раскруцілася вакол яго выказванняў. Мы таксама адзначылі рэакцыю нашых украінскіх калегаў, якія ледзь не вырашылі выбудаваць на гэтым цэлае новае расследаванне. Прытым зразумела, што выключна па палітычных прычынах, — сказаў прадстаўнік МЗС. — Дык вось, знаёмы нам ён таму, што сапраўды тройчы звяртаўся ў наша пасольства ў Літве летам 2020 года. І з гэтых зваротаў зусім зразумелыя ўсе яго матывы. Але мы цярпліва чакалі, калі ж да нас устаноўленым парадкам звернецца ўкраінскі бок па прававую дапамогу, як ён і заяўляў, каб правесці аб’ектыўную праверку».

«Паколькі да цяперашняга часу так ніхто і не звярнуўся, у іх жаданні быць аб’ектыўнымі ўзнікаюць слушныя сумневы, і далей чакаць, напэўна, не мае сэнсу. У нас ёсць пераканаўчыя сведчанні, у тым ліку аўдыёзапіс, які недвухсэнсоўна дэманструе відавочныя ашуканскія мэты дадзенага дзялка. Каб не быць галаслоўнымі, мы сёння ж гатовыя іх апублікаваць. Пры іх праслухоўванні рэкамендую ўспомніць адну з цытат дадзенага персанажа: «... я заўсёды быў сумленны і прыстойны», — заявіў Анатоль Глаз.

Ён падкрэсліў, што па лініі адпаведных службаў матэрыялы перададзены Польшчы, Літве і Германіі. У выпадку паступлення ёсць гатоўнасць разгледзець і зварот украінскага боку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».