Вы тут

Падпіска-2021. Святы скончыліся, падарункі — пакуль што не!


Старыя правілы: каб пераканацца, што госць пайшоў, трэба спусціць яго з лесвіцы — то-бок праводзіць...

Каб паспадзявацца, што госць прыйдзе, трэба яго запрасіць. І «Звязда» гэта рабіла, прычым досыць часта: у прыватнасці, нашы падпісчыкі і дзелавыя партнёры прыходзілі на кожны розыгрыш прызоў.


Гэтым разам — на вялікі жаль і з-за вядомай прычыны — пасяджэнне тыражнай камісіі зноў прайшло без гасцей, хоць, вядома ж, паводле правілаў.

Згодна з імі, кожны, хто аформіў падпіску на «Звязду» на першы квартал альбо першае паўгоддзе 2021-га і даслаў на розыгрыш сваю картку-купон (яны друкаваліся цягам падпісной кампаніі разам з праграмай тэлеперадач), мог прэтэндаваць на шыкоўную камізэльку і абагравальнік (як той казаў, «Ты адно запомні, браце, са «Звяздой» — цяплей у хаце!»)... Потым тут, у рэдакцыі, усе дасланыя карткі рэгістраваліся, сартаваліся па абласцях і горадзе Мінску, паасобку «ссыпаліся» ў наш чароўны саламяны капялюш і...

Днямі з яго дасталі шчаслівыя. Такім чынам:

Камізэльку жаночую выйгралі:

Віктаровіч Раіса Рыгораўна, г. Лунінец Брэсцкай вобласці;

Пілячынскі Уладзіслаў Вітольдавіч, в. Свіркі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці;

Гаўрылавец Рыгор Сямёнавіч, аг. Мілашавічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці;

Ганевіч Іван Феліксавіч, аг. Дворышча Лідскага раёна Гродзенскай вобласці;

Тарасік Валянціна Станіславаўна, в. Шапялі Мінскага раёна;

Ахраменка Лізавета Антонаўна, г. Бабруйск Магілёўскай вобласці;

Камчыц Таццяна Віктараўна, г. Мінск.

Суперпрыз — маслены радыятар General Clіmate выйграла

Воюш Таццяна Іванаўна, аг. Багушэвічы Бярэзінскга раёна Мінскай вобласці.

Віншуем! Хоць...

Трохі дзіўна, што на камізэльку больш пашчасціла мужчынам... Спадзяёмся, яны знойдуць каму зрабіць падарунак?

Такім чынам святы сапраўды скончыліся, а эстафета дабра і клопату — не!

Вас яна пакуль абмінула? Раім не засмучацца і, відаць, яшчэ раз нагадаем стары анекдот. Адзін дзядзька шторанак кленчыў ды Бога прасіў: дапамажы мне выйграць прыз ад газеты «Звязда»!.. Дапамажы мне...

Задурыў галаву, і Бог урэшце не вытрываў — адазваўся. Сказаў: «Паслухай, дапамажы і ты мне — падпішыся на гэта выданне, дашлі сваю картку...»

А калі не падпісаўся і не даслаў...

Высновы за вамі.


Афіцыйна:

Арганізатарам рэкламнай гульні «Звязда»: цёплыя словы, цёплыя назвы» з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: вул. Б. Хмяльніцкага, 10 А, 220013, г. Мінск.

Рэкламная гульня «Звязда»: цёплыя словы, цёплыя назвы» зарэгістравана Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь 11.11.2020 года (пасведчанне № 3885) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 1 снежня 2020-га да 31 сакавіка 2021 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» на першы квартал або першае паўгоддзе 2021 года. Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 100 падпісчыкаў. Прызавы фонд гульні разыграны цалкам.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні і атрымання прызоў: 8 (017) 263 66 73.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.