Вы тут

Лілія Слуцкая: Будучыня нашай вёскі — за аграгарадкамі


Лілія Слуцкая, сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дэпутат Маркаўскага сельскага Савета Маладзечанскага раёна:


— Усебеларускі народны сход, як і кожная знакавая падзея нацыянальнага маштабу, гэта, акрамя іншага, яшчэ і нагода кінуць позірк у недалёкае мінулае, зрабіць пэўныя параўнанні і высновы. Я пастаянна ў кантакце з людзьмі, бачу, як яны жывуць сёння, нярэдка параўноўваю з тым жыццём, якое было ў іх адносна нядаўна. І мае параўнанні на карысць cённяшняга дня.

Наш аграгарадок Маркава — невялікі населены пункт, у ім каля сямісот жыхароў. Тут дзве сельгасарганізацыі, у якіх працуе асноўная колькасць маіх аднавяскоўцаў, ёсць сярэдняя школа, дзіцячы садок, урачэбная амбулаторыя, дзве крамы, пошта, больш-менш прыстойныя дарогі. Напрыклад, летась заасфальтавалі калі пяці кіламетраў дарогі паміж вёскамі Клочкава і Ленкаўшчына. Іх жыхары цяпер вельмі задаволеныя. Карацей, ёсць усё для нармальнага жыцця, спалучэння выгод навакольнага прыроднага асяроддзя і гарадскіх умоў.

Важная прыкмета часу: за апошнія тры-чатыры гады да нас патроху сталі пераязджаць гараджане, адносна нядаўна пераехала з аддаленага населенага пункта шмадзетная сям'я. У нас выдзяляюцца зямельныя ўчасткі пад будаўніцтва жылля, да якога ёсць магчымаць падключыць прыродны газ. Гэта прываблівае маладых забудоўшчыкаў. І я ўсё больш пераконваюся ў думцы, што будучыня беларускай вёскі за аграгарадкамі.

Не адкрыю Амерыку, калі скажу, што зямля — наша агульнанацыянальнае багацце, якім трэба даражыць і пра які неабходна ўсяляк клапаціцца. Зямля па-ранейшаму корміць вяскоўцаў. Я маю на ўвазе не толькі ўраджаі, прыбаўленні ў вазе і надоі сельскіх гаспадарак, але і здабыткі прыватнага сектара вясковых падворкаў. Іх унёсак у харчовую бяспеку краіны ўнушальны. У Беларусі зараз налічваецца больш за 900 тысяч асабістых падсобных гаспадарак, у якіх вырабляюцца сотні тысяч тон бульбы, агародніны, збожжавых і зернебабовых, свініны, мяса птушкі і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі на мільярды рублёў.

Можна падлічыць, колькі калгасаў, кажучы па-савецку, замяняюць вясковыя гаспадары, якіх, на маю думку, мясцовым уладам трэба стымуляваць, павышаць матывацыю вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі. І на дзяржаўным узроўні абавязкова падтрымліваць вясковыя падворкі, заахвочваць іх гаспадароў трымаць кароў, гадаваць бычкоў, птушак. Няхай адзін жывёлагадоўчы комплекс замяняе сотні хлеўчукоў, тым не менш скажу з уласнага досведу шчыра: ежа з вясковых падворкаў больш смачная і прывабная. Мая сям'я мае невялікі агарод. Ён усяго тры сотачкі, але нам хапае для самазабеспячэння агароднінай, садавіной, ягадамі. Садзім бульбу на іншым участку. Раней трымалі карову.

Нашы дэпутаты Маркаўскага сельскага Савета імкнуцца рабіць усё магчымае для падтрымкі прысядзібных падворкаў: выдзяляюць зямлю, дапамагаюць з кармамі, тэхнікай для ўборкі, заахвочваюць гаспадароў трымаць кароў, гадаваць бычкоў і іншую жывёлу. Бо гэта ў першую чаргу сродак самазабеспячэння сям'і якасным экалагічна чыстым харчаваннем, дадатковая крыніца даходаў жыхароў сельсавета.

Сёння мае думкі, прапановы да сходу — пра будучы дзень беларускай вёскі. У Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021—2025 гг. лічу неабходным вызначыць комплекс мер, якія будуць накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання зямлі. Трэба супрацьстаяць тэндэнцыі зніжэння долі вясковых гаспадарак у агульным аб'ёме вытворчасці сельсгапрадукцыі. Дапамога сельскай гаспадарцы краіны, у тым ліку і асабістым дапаможным гаспадаркам, павінна быць у дзяржаўным прыярытэце.

Надышоў час канчаткова навесці парадак на зямлі. Не сакрэт, што вялікая колькасць зваротаў грамадзян і суб'ектаў гаспадарання з рэгіёнаў у органы мясцовай улады, у вышэйстаячыя інстанцыі — пра зямлю. Нездарма нашы парламентарыі, у прыватнасці члены Савета Рэспублікі, кажуць, што ў грамадстве даўно наспела пытанне сутнаснага ўдасканалення заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель, сістэмнай рэвізіі і канцэптуальнага перагляду гэтых праваадносін, у тым ліку перагляду неактуальных і непрымяняльных на практыцы нарматыўных прадпісанняў.

Леанід Тугарын

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму 14 лістапада варта лічыць днём яднання?

Чаму 14 лістапада варта лічыць днём яднання?

З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.

Грамадства

Анёл па імені Алена. Як прадпрымальніца стала сацработнікам

Анёл па імені Алена. Як прадпрымальніца стала сацработнікам

Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.

Эканоміка

Магілёўскі прадпрымальнік — пра вытворчасць на перыферыі і адказнасць перад сабой і людзьмі

Магілёўскі прадпрымальнік — пра вытворчасць на перыферыі і адказнасць перад сабой і людзьмі

Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.