Вы тут

Наваполацк прыме трэці этап Кубка Беларускай федэрацыі біятлону 21-24 студзеня


З 21 па 24 студзеня на базе Наваполацкага вучылішча алімпійскага рэзерву (ВАР) пройдзе трэці этап Кубка Беларускай федэрацыі біятлона, паведаміў БелТА дырэктар вучылішча Валерый Гушчын.


Урачыстае адкрыццё адбудзецца 22 студзеня, а ў наступныя два дні на дыстанцыю выйдуць каля 170 дзяўчат і юнакоў. «У гэтым годзе ў традыцыйных зімовых стартах ўдзельнічаюць зборныя ўсіх абласцей, Мінска і Наваполацка. Гэта комплексныя змаганні. У першы дзень спаборніцтваў адбудзецца мас-старт, у другі — змяшаная эстафета. Удзельнікі будуць падзелены на 4 ўзроставыя групы. Самыя малодшыя спартсмены — 2008- 2009 гадоў нараджэння, самыя старэйшыя — 2002-2003 гадоў», — распавёў Валерый Гушчын.

У залежнасці ад узросту дзяцей чакае розная дыстанцыя. Самыя юныя біятланісты выйдуць на круг у 700 м без вінтовак. Зброя будзе чакаць іх на стрэльбішчы. Спартсменам трэба будзе страляць па мішэнях са становішча лежачы са спецыяльных падставак для вінтовак. Іх старэйшыя таварышы выйдуць на дыстанцыю ў 2 км у поўнай баявой выкладцы. Пераможцаў вызначаць у індывідуальным і камандным заліках.

У гэтым годзе з-за эпідэміялагічнай сітуацыі адмовіліся ад традыцыйнага запрашэння заўзятараў з Наваполацка. Не будзе і глядацкіх трыбун. Праўда, аматары біятлона змогуць паглядзець прамую трансляцыю захапляльных зімовых гонак на YouTube-канале. «Бацькі і блізкія юных спартсменаў, вядома, дапускаюцца на спаборніцтвы, але ім трэба будзе выконваць сацыяльную дыстанцыю і масачны рэжым», — адзначыў дырэктар ВАР. Для зручнасці гледачоў і суддзяў будзе весціся трансляцыя на вялікім экране, які прывязуць з Гомеля. Усе ўдзельнікі перад пачаткам спаборніцтваў павінны будуць прайсці тэст на COVID-19. Гасцей размесцяць у інтэрнаце вучылішча, а падапечных ўстановы адукацыі адправяць дадому на час правядзення Кубка. Валерый Гушчын дадаў, што цырымоніі адкрыцця спартыўнага спаборніцтва і ўзнагароджання пераможцаў пройдуць на свежым паветры.

Прэв’ю: fitsporting.ru

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.