Вы тут

У Італіі паліцыя знайшла карціну XVI стагоддзя ў хатняй шафе


У італьянскім горадзе Неапалі паліцыя выявіла ў адной з кватэр у шафе карціну XVI стагоддзя і вярнула яе ў музей. Пры гэтым работнікі ўстановы нават не заўважылі знікнення палатна, перадае Укрінфарм са спасылкай на ВВС.


Як адзначаецца, палатно выявілі ў шафе спальні неапалітанскай кватэры 16 студзеня. 36-гадовы гаспадар кватэры затрыманы па падазрэнні ў захоўванні крадзенага.

Гаворка ідзе пра копіі карціны «Збаўца свету», якая напісана, як лічыцца, адным з вучняў Леанарда да Вінчы ў XVI стагоддзі. Арыгінал, верагодна, належыць пэндзлю самога да Вінчы.

Карціна з’яўляецца часткай калекцыі музея, які дзейнічае пры царкве Сан-Даменіка-Маджорэ. Работнікі ўстановы не ведалі, што карціна была выкрадзена, паколькі пакой, дзе яна захоўвалася, быў зачынены на працягу трох месяцаў з-за пандэміі. Таму калі менавіта быў выкрадзены твор мастацтва, невядома, але ў музеі сцвярджаюць, што ў мінулым годзе ў студзені палатно было ў наяўнасці.

Ніякіх слядоў незаконнага пранікнення ў музеі не знайшлі.

«Верагодна, што гэта быў крадзеж па замове арганізацыі, якая займаецца міжнародным гандлем творамі мастацтва», — адзначылі ў паліцыі.

Арыгінал карціны «Збаўца свету» ў 2017 годзе стаў самым дарагім з калі-небудзь прададзеных палотнаў — на аўкцыёне ў Нью-Ёрку твор купілі за 450 мільёнаў долараў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?