Вы тут

Пасяджэнне Савета ЕЭК пройдзе 29 студзеня


Першае ў новым годзе пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі пройдзе 29 студзеня. Пра гэта паведаміла сёння на брыфінгу памочнік старшыні Калегіі ЕЭК Ія Малкіна, паведамляе БЕЛТА.


Ія Малкіна распавяла пра некаторыя тэмы маючага адбыцца пасяджэння. «Напрыклад, будзе падымацца пытанне пераносу тэрміну ўступлення ў сілу тэхнічнага рэгламенту «Аб патрабаваннях да энергетычнай эфектыўнасці энергаспажываючых прылад», — адзначыла яна. — Савет ЕЭК разгледзіць пытанне папаўнення пераліку тавараў, якія дапускаюцца на тэрыторыю ЕАЭС без выплаты ўвазных мытных пошлін і падаткаў пры змяшчэнні іх пад працэдуру часовага ўвозу. Па прапанове Расіі ў пералік прапануецца ўключыць марскія караблі, якія выкарыстоўваюць для правядзення геолага-разведачных работ».

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.