Вы тут

118 тысяч кубаметраў снегу было вывезена ў Мінску за дзесяць дзён


Такіх багатых снегападаў, як сёлета, Беларусь не бачыла апошнія некалькі гадоў. За дзесяць дзён у Мінску выпала 21,6—41 мм ападкаў, што адпавядае глыбіні снегу 22—41 сантыметр, а яго колькасць спецыялісты супастаўляюць з той, што намяло падчас «Хаўеру». За гэтую зіму дарожнікі зрасходавалі на апрацоўку пакрыццяў ужо 27 тысяч тон галіту маркі А (солі) і 28,8 тысячы тон пясчана-салявой сумесі. У месцы часовага складзіравання вывезена 118 тысяч м3 снегу.


Работы па зімовым утрыманні сталічных вуліц спецыялісты пачалі яшчэ з 15 кастрычніка, калі было арганізавана кругласутачнае дзяжурства тэхнікі. Цяпер (без выхадных) са
снегам і коўзкасцю ў сталіцы вядуць барацьбу 780 прыбіральшчыкаў тэрыторыі, якія апрацоўваюць і расчышчаюць 24 млн сталічных квадратных метраў. Звычайна такіх рабочых каля 600 чалавек. На ачыстку тратуараў, пешаходных праходаў і прыпынкаў у межах так званага рэжыму надзвычайнай сітуацыі пераводзяцца нават тыя, хто займаецца рамонтам тэхнікі, расказаў Уладзімір ЛАТУШКАЎ, намеснік генеральнага дырэктара па ўтрыманні аб'ектаў добраўпарадкавання аб'яднання «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама»:

— Мерапрыемствы па ліквідацыі зімовай слізкасці — гэта размеркаванне супрацьгалалёдных матэрыялаў і работы па снегаачыстцы, якія робяцца адпаведна з маршрутамі руху спецтэхнікі. Пачынаюць звычайна з небяспечных участкаў: мастоў, пуцеправодаў і вуліц, якія адносяцца да першага ўзроўню патрабаванняў. Далей абслугоўваюцца астатнія маршруты.

Усяго такіх узроўняў чатыры, і да апошняга (чацвёртага) адносіцца прысядзібная забудова і прыватны сектар. Сюды дарожнікі даязджаюць пазней, бо крытэрыі па апрацоўцы і расчыстцы тут ніжэйшыя. Перш чым апрацаваць дарогі да ідэальнага стану, нарматывамі дапускаецца наяўнасць тут пэўнай колькасці снегу.

Праз моцныя снегапады колькасць дзяжурнай тэхнікі ў сталіцы ў студзені павялічылася. Звычайна на пасту каля 500 машын, а з 7 студзеня іх стала 610 і паступова дайшло да 760. Аднак гэта не значыць, што ўсе яны адразу курсіруюць па дарогах Мінска. У розных машын свае тэхналагічныя працэсы. Спачатку дарогі і тратуары апрацоўваюць сумесямі, пасля ачышчаюць ад снегу і нарэшце вывозяць яго. Дзяжурства асобных машын працягнецца да 15 красавіка, на выпадак своечасовага рэагавання на магчымае анамальнае надвор'е, — удакладніў спецыяліст.

30 % дарожнай спецтэхнікі — гэта камбініраваныя машыны, якія абсталяваны адвалам і шчоткай, ёсць солераскідальнікі, МТЗ з разнастайным абсталяваннем, грэйдары, снегапагрузчыкі. Сярод інавацый — арктык-машына, якая дазваляе працаваць на Мінскай кальцавой дарозе пры высокіх хуткасцях і здольна адкідваць снег далёка ад дарогі. Сёлета была задзейнічана і шнэкаротарная машына, якая грузіць снег з вала.

Сумесі для пасыпання дарог у Беларусі аптымальныя для нашых умоў і існуючых выкапняў: соль і пясок. Браць прыклад з Аўстрыі, дзе дарогі пасыпаюць гранітным крышывам, якое пасля збіраюць, у нас не варта, бо, па-першае, дорага, а па-другое, існуючая ў горадзе сістэма ліўневай каналізацыі проста змые ўсё гэта. Па-за межамі горада — магчыма... Перайсці на расол спрабавалі, але гэта атрымліваецца даражэй і патрабуе змены парка тэхнікі, паразважаў Уладзімір Латушкаў.

— Каб менш шкодзіць экалогіі, мы купілі ўстаноўку для прыгатаваныя расолу, якая дазваляе змочваць соль у машыне падчас пасыпання дарогі, каб сумесь не разляталася далёка і не трапляла на зялёную зону, а заставалася на праезнай частцы. Асабліва гэта карысна, калі машына выязджае апрацоўваць дарогу перад прагназуемымі снегападамі.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: mk.ru

Загаловак у газеце: 118 тысяч снежных «кубоў» за дзесяць дзён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».