Вы тут

«Калядныя цуды» ад БСЖ далі старт акцыі ў рамках Года народнага адзінства


Як падкрэсліла старшыня Беларускага саюза жанчын, першы намеснік міністра аховы здароўя Алена БОГДАН, аб’яднанне грамадства і народнае адзінства павінны пачынацца з аб’яднання сям’і.


«У ліку галоўных задач нашай акцыі — кансалідаваць намаганні грамадства і дзяржавы ва ўмацаванні традыцыйных сямейных каштоўнасцяў нашага народа. Важна данесці голас дзяцей да нас, дарослых. У дзецях трэба бачыць перш за ўсё асобу, умець чуць іх, разумець і накіроўваць на дасягненне пастаўленых мэтаў», — акцэнтавала ўвагу старшыня Беларускага саюза жанчын.

Алена Богдан звярнула ўвагу на тое, што выпрацоўка новых ідэй і рашэнняў у рамках акцыі БСЖ стане асновай для ўдасканалення заканадаўства аб сям’і.

На мерапрыемстве, паказалі музычна-тэатралізаваны спектакль «Сям’я — гэта жыццё маё» ў выкананні дзіцяча-юнацкага ансамбля народнага эстраднага танца «Палеская зорачка» з Мазыра. Юныя выканаўцы адлюстравалі сюжэты, у якіх тэмы ўрокаў дыктуе штодзённае жыццё. Дзецям самім даводзіцца шукаць выйсце са складаных жыццёвых сітуацый, якія часта сустракаюцца ў жыцці. Выступленне юных артыстаў было вельмі цёпла сустрэта прысутнымі.

Паралімпіец Аляксей Талай, шматразовы рэкардсмен свету па плаванні і бацька чацвярых дзяцей падзякаваў дзяцей за працу і старанне падчас канцэрту:

«Мы, дарослыя людзі нашай роднай краіны, са свайго боку абяцаем, што будзем старацца ў Год адзінства вучыцца ў вас сябраваць, таму што вы не глядзіце на тое, якія вы розныя: хтосьці маленькі, хтосьці большы, адны могуць хадзіць, іншыя — на калясцы… Але мы ўсе беларусы, мы ўсе людзі і павінны адзін аднаго шанаваць, любіць і падтрымліваць».

У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, дэпутацкага корпуса, іншых грамадскіх арганізацый, якія рэалізуюць сацыяльныя праграмы па падтрымцы сям’і і духоўна-маральных каштоўнасцяў і партнёры БСЖ. Сустрэча прайшла ў залі Храма-помніка Усіх Святых у Мінску.

Наша даведка

Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын» створана ў 1991 годзе. У цяперашні час у саюзе знаходзяцца больш за 144 тыс. жанчын, дзейнічае больш за 4 тыс. пярвічных арганізацый. Вышэйшым органам Беларускага саюза жанчын з’яўляецца канферэнцыя, якая збіраецца не радзей за адзін раз у 5 гадоў. У перыяд паміж канферэнцыямі пастаянна дзеючым кіруючым органам з’яўляецца праўленне, выканаўчым — прэзідыум БСЖ.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».