Вы тут

«Камволь» плануе пастаўляць жаночую вопратку ў Расію і Украіну


ААТ «Камволь» плануе пастаўляць жаночую вопратку ў Расію і Украіну, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна «Беллегпрам».


Старшыня «Беллегпрама» Таццяна Лугіна наведала ААТ «Камволь», дзе азнаёмілася са стратэгіяй развіцця прадпрыемства на бліжэйшы год.

Адным з драйвераў росту ААТ «Камволь» бачыцца рэалізацыя гатовых вырабаў з тканін ўласнай вытворчасці жаночага асартыменту. «У другім паўгоддзі 2020 года прадпрыемства выпусціла ў продаж шырокую лінейку жаночага адзення, больш за 550 адзінак якой было рэалізавана, — адзначылі ў прэс-службе. — У цяперашні момант калекцыя прадаецца праз сталічныя мультыбрэндавыя крамы і ўласныя гандлёвыя аб’екты ў Мінску і Брэсце. У бягучым годзе плануецца адкрыццё яшчэ двух магазінаў у сталіцы, а таксама інтэрнэт-крамы. Акрамя таго, на прадпрыемстве маюць намер пастаўляць гатовае адзенне дробным оптам у Расію, Украіну і іншыя краіны».

У завяршэнне візіту кіраўнік канцэрна пагутарыла з работнікамі «Камволя», асобна сустрэлася з маладымі спецыялістамі.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

У Мінску прадаецца больш за 10 тысяч кватэр

У Мінску прадаецца больш за 10 тысяч кватэр

На другасным рынку жыллё працягвае таннець (у глабальным плане без перапынкаў) ужо з верасня мінулага года.

Грамадства

Падмануць Альцгеймера. Як захаваць ясны розум да глыбокай старасці?

Падмануць Альцгеймера. Як захаваць ясны розум да глыбокай старасці?

Няўжо гэтую цяжкую хваробу так лёгка абвесці вакол пальца?

Калейдаскоп

Разбіраем модныя мастхэвы надыходзячага сезона: чым папоўніць гардэроб?

Разбіраем модныя мастхэвы надыходзячага сезона: чым папоўніць гардэроб?

Мода вясны — 2021 прапануе некалькі глабальных кірункаў: мінімалізм, унісекс і 1990-я.