Вы тут

Саюзныя парламентарыі вызначылі методыку прыняцця мадэльных законаў у СД


На праведзеным 20 студзеня пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па заканадаўстве і рэгламенце падведзены вынікі праведзеных 19-20 студзеня парламенцкіх слуханняў «Мадэльная заканатворчасць у Саюзнай дзяржаве», паведамілі ў прэс-службе сходу.


«Парламентарыі канстатавалі, што ў ходзе парламенцкіх слуханняў была вызначана методыка распрацоўкі і прыняцця Парламенцкім сходам мадэльных заканадаўчых актаў, а таксама разгледжаны прыярытэтныя сферы, якія патрабуюць мадэльнага рэгулявання, — адзначылі ў прэс-службе. — Сярод іх вылучаны: лічбавізацыя, забеспячэнне роўных правоў грамадзян і суб’ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі, абарона гістарычнай памяці, ахова нацыянальнай бяспекі і абарона суверэнітэту».

Выпрацаваныя на парламенцкіх слуханнях рэкамендацыі будуць дапрацаваны ў адпаведнасці з прапановамі, якія паступілі ад удзельнікаў.

У пасяджэнні камісіі, якое прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі, акрамя саюзных парламентарыяў прынялі ўдзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».