Вы тут

УЕФА назваў склады каманд 2020 года паводле версіі балельшчыкаў


Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) падвёў вынікі галасавання балельшчыкаў, якія вызначылі сімвалічныя каманды 2020 года. У апытанні прынялі ўдзел амаль 6 млн аматараў футбола.


У склад мужчынскай каманды мінулага года ўвайшлі пяць прадстаўнікоў пераможца Лігі чэмпіёнаў мюнхенскай «Баварыі» — галкіпер Мануэль Ноер, абаронцы Ёзуа Кіміх і Алфонса Дэвіс (Канада), паўабаронца Цьяга Алькантара (Іспанія), які перайшоў затым у англійскі «Ліверпуль», а таксама найлепшы бамбардзір ЛЧ польскі форвард Роберт Левандоўскі. Акрамя ігракоў нямецкага клуба ў сімвалічную зборную трапілі Серхіа Рамас («Рэал», Мадрыд, Іспанія), Вірджыл ван Дэйк (Нідэрланды; «Ліверпуль», Англія), Крышціяну Раналду (Партугалія; «Ювентус», Турын, Італія), Кевін дэ Брэйнэ (Бельгія; «Манчэстэр Сіці», Англія), Ліянэль Мэсі (Аргенціна; «Барселона», Іспанія) і Нэймар (Бразілія; «Пары Сен-Жэрмен», Францыя).

Большая частка жаночай сімвалічнай каманды — футбалісткі французскага «Ліёна», які ў 2020 годзе сёмы раз стаў трыумфатарам чэмпіёнскай Лігі: варатар Сара Буаддзі, абаронцы Вэндзі Рэнар, Люсі Бронз (Англія), паўабаронцы Амандзін Анры, Дэльфін Каскарына, Сара Б’ёрк Гунарсдацір (Ісландыя ) і Кадзейша Б’юкінен (Канада). Акрамя іх у зборную ўключаны абаронца Магдалена Эрыксан (Швецыя; «Чэлсі», Лондан, Англія), Кейра Амраўі (Францыя; «Барселона», Іспанія), форварды Даніэль ван дэ Донк (Нідэрланды, «Арсенал», Лондан, Англія) і Перніле Хардэр (Данія, «Вольфсбург», Германія).

Апытанне балельшчыкаў праводзілася з 30 лістапада 2020 года па 6 студзеня 2021-га, пасля чаго спецыяльныя рабочыя групы УЕФА падвялі вынікі і зацвердзілі атрыманыя даныя. Усе прагаласаваўшыя прымуць удзел у розыгрышы VIP-падарожжа на фіналы жаночай і мужчынскай Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».