Вы тут

Арсенал боепрыпасаў знойдзены ў кватэры жыхара Пінска


У Пінскі ГАУС патэлефанаваў мясцовы жыхар і паведаміў аб знойдзеных боепрыпасах ў кватэры бацькі.


Мужчына распавёў, што пасля смерці роднага чалавека прыехаў навесці парадак у жыллі і, падняўшы сядзенне канапы ў адным з пакояў, выявіў цэлы арсенал.

Як паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама, супрацоўнікі гарадскога аддзела міліцыі канфіскавалі стрэльбу, рэвальвер, а таксама 67 адзінак боепрыпасаў: два патроны да аўтамата Калашнікава, сем паляўнічых патронаў, тры патрона да пісталета Макарава, 21 малакаліберны патрон; 34 патроны неўстаноўленага ўзору.

Знойдзеная зброя і патроны адпраўлены на балістычную экспертызу для ўстанаўлення прыдатнасці да стральбы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Брэсцкага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.