Вы тут

Андрэй Савіных: Беларусь заўсёды гатовая да канструктыўнага супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі


Беларусь заўсёды гатова да канструктыўнага супрацоўніцтва з любымі замежнымі партнёрамі, заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, інфармуе БЕЛТА.


«Перш за ўсё хачу падкрэсліць, што знешняя палітыка Беларусі грунтуецца на прынцыпах, а не на адносінах. Мы заўсёды гатовыя — гэта наш знешнепалітычны прынцып — да канструктыўнага супрацоўніцтва з любымі замежнымі партнёрамі. Не будзе выключэннем, натуральна, адміністрацыя Байдэна. Іншае пытанне, у якой ступені амерыканскі бок здолее адказаць канструктыўнай пазіцыяй на нашу прапанову, пакажа будучыня. Тым не менш, несумненна, мы будзем весці дыялог у напрамку ўмацавання даверу, супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння», - сказаў Андрэй Савіных.

Парламентарый таксама пракаментаваў рашэнне аб пераносе чэмпіянату свету па хакеі 2021 года з Мінска. «На жаль, мы ўсё часцей і часцей бачым, што прынцыпы Realpolitik, калі моцны вызначае правілы гульні, становяцца асновай для прыняцця рашэнняў не толькі ў сферы палітыкі, але і ў сферы спорту, культуры і любых іншых відаў міжнародных адносін. Гэта вельмі негатыўная тэндэнцыя . Рана ці позна нам прыйдзецца ад яе адыходзіць. Тым не менш пакуль што гэта факт», - дадаў ён.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.