Вы тут

Памёр вядомы беларускі мастак Барыс Забораў


Вядомы беларускі мастак і скульптар Барыс Забораў памёр 20 студзеня ва ўзросце 85 гадоў. Пра гэта БелТА паведаміла першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч.


«Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне сябрам і калегам, блізкім і родным вядомага творцы. Ён быў асобай у беларускім мастацтве. Праілюстраваў дзясяткі кніг рускай, беларускай і замежнай класічнай і сучаснай літаратуры, сярод якіх творы Аляксандра Пушкіна, Фёдара Дастаеўскага, Янкі Купалы, Рыгора Барадуліна, Уільяма Шэкспіра, Оскара Уайльда. Сябраваў з Васілём Быкавым, Уладзімірам Караткевічам, Максімам Танкам, Аркадзем Куляшовым, Рыгорам Барадуліным. Атрымаў шмат прэстыжных узнагарод на рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных кніжных выставах, конкурсах мастацтва кнігі, у тым ліку два бронзавых (ў 1965 -м і 1977 гадах) і залаты (ў 1971 годзе) медалі Міжнароднай выставы кніжнага мастацтва ў Лейпцыгу, у Германіі, першыя прэміі ўсесаюзных конкурсаў "мастацтва кнігі" ў Маскве", — адзначыла Наталля Шаранговіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?