Вы тут

Архіўныя творы і карыкатуры


Уладзімір ПРАВАСУД

ПРЫМУС

Байка

З вяселля невясёлым брыў дамоў Іван.
І тут сустрэў яго сусед Дзям’ян.
— Здароў, браток, ну, як гульнуў, прызнайся?
— Ат, лепей не пытайся.
Вяселле — не вяселле, а сумота.
— Што, не было нагам работы?
— Не, што ты, брат, музыкі добра гралі.
— Дык, можа, песень не спявалі?
— Спявалі…
— Можа, выпіць не было чаго?
— Пітва было там мора.
— А закусіць?
— Закускі — горы…
— Дык справа ў чым? —
Цябе спытаць я мушу.
— Было усё, ды не было прымусу.
______________
Я вось к чаму вяду апавяданне:
Так іншы кіраўнік,
Як той Іван, прывык
Нічога не рабіць без указанняў.
«Вожык», № 2, 1985 г.

 

Дзмітрый КРАСІЛЬНІКАЎ.
«Вожык», № 7, 1947 г.

Пётр КОЗІЧ.
«Вожык», № 23, 1991 г.

Аскольд ЧУРКІН.
«Вожык», № 11, 1960 г.

Аляксандр КАРШАКЕВІЧ. «Вожык», № 6, 1991 г.

Кароткія жарты

Ад празмернага карыстання робіцца тупым нават самае вострае слова.
 

Яго апраўдвала толькі тое, што сам суддзя быў яго сваяком.
 

Пераходзячы вуліцу, небяспечна заглядацца нават на плакаты правіл вулічнага руху.

«Вожык», № 2, 1956 г.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Працягваем знаёміць чытачоў з пробамі пяра маладых няштатных аўтараў на тэму любові да Радзімы. Яшчэ крыху — назавём пераможцаў!

Працягваем знаёміць чытачоў з пробамі пяра маладых няштатных аўтараў на тэму любові да Радзімы. Яшчэ крыху — назавём пераможцаў!

У сённяшняй «Чырвонцы. Чырвонай змене» — чарговая падборка найлепшых работ конкурсу «Адзіная краіна — адзіны народ».

Грамадства

Распіліць буралом ці нарэзаць яловых лапак. Як карыстацца лесам па закону, запыталі ў Мінлясгасе

Распіліць буралом ці нарэзаць яловых лапак. Як карыстацца лесам па закону, запыталі ў Мінлясгасе

Распіліць буралом ці нарэзаць яловых лапак. Актуальныя пытанні чытачоў.