Вы тут

Зацверджана дзяржпраграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» да 2025 года


Дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021-2025 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 19 студзеня 2021 года № 28, паведамляе БЕЛТА.


«Праграма з’яўляецца комплекснай, міжведамаснай. Яна будзе спрыяць дасягненню індыкатараў нацыянальнай бяспекі краіны ў сферы аховы здароўя і дэмаграфічнай бяспекі, а таксама на нацыянальным узроўні — Мэтаў ўстойлівага развіцця», — адзначаецца ў паведамленні на Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі.

Сярод прыярытэтаў да 2025 года — распрацоўка мер па ўмацаванні рэпрадуктыўнага здароўя, фарміраванні культуры ЗЛЖ і здароўезберажэння, удасканаленне падтрымкі сем’яў з дзецьмі, паляпшэнне ўмоў іх жыцця, умацаванне інстытута сям’і. Будуць развіваць амбулаторна-паліклінічную службу і ахову здароўя ў рэгіёнах, у тым ліку міжрэгіянальныя і міжраённыя цэнтры і інш.

У дакуменце 6 падпраграм: «Сям’я і дзяцінства», «Прафілактыка і кантроль неінфекцыйных захворванняў», «Папярэджанне і пераадоленне п’янства і алкагалізму, ахова псіхічнага здароўя», «Супрацьдзеянне распаўсюджванню туберкулёзу», «Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі», «Забеспячэнне функцыянавання сістэмы аховы здароўя».

Сярод мерапрыемстваў дзяржпраграмы — умацаванне службы планавання сям’і, удасканаленне медыка-генетычнай службы, распрацоўка мер па ўдасканаленні дзяржпадтрымкі сем’яў з дзецьмі (у сферы сацыяльнай абароны, жыллёвай палітыкі), распрацоўка канцэпцыі «Кампанія, дружалюбная бацькам» з улікам нацыянальнага заканадаўства для прымянення ў арганізацыях рэспублікі. Улады таксама хочуць развіваць нацыянальную сетку «Здаровыя гарады і пасёлкі».

Адна з ініцыятыў — абмежаваць продаж энергетычных напояў непаўналетнім.

Прэв’ю: gxpnews.net

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Тут быў...» Што пісалі пяцьсот гадоў таму на сценах і камянях

«Тут быў...» Што пісалі пяцьсот гадоў таму на сценах і камянях

Іна Калечыц — першы і пакуль адзіны спецыяліст у Беларусі, які займаецца эпіграфікай.

Культура

Яго псеўданім быў нават запісаны ў пашпарце. Некалькі гісторый пра творы вядомага сатырыка Кандрата Крапіву

Яго псеўданім быў нават запісаны ў пашпарце. Некалькі гісторый пра творы вядомага сатырыка Кандрата Крапіву

«Хто сустрэўся быў са мною, Дакрануўся раз ці два, Дык той ведае ўжо, хто я:

Грамадства

Які хлеб любяць у Беларусі?

Які хлеб любяць у Беларусі?

У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.