«Белпошта» 23 студзеня будзе бясплатна дастаўляць паштоўкі падчас акцыі «Дзень ручнога ліста», паведамляе сайт прадпрыемства.
У гэты дзень кліенты змогуць набыць паштовыя карткі або канверты з паштоўкамі, падпісаць іх, а супрацоўнікі прадпрыемства бясплатна даставяць іх у любую кропку Беларусі.
Спіс аддзяленняў, дзе пройдзе акцыя, размешчаны на сайце «Белпошты». У акцыі могуць прымаць удзел толькі фізічныя асобы.
Штогод 23 студзеня ва ўсiм свеце адзначаецца Дзень почырку (Дзень ручнога ліста). Гэтае свята заклікана нагадаць пра ўнікальнасць ручнога ліста і непаўторнасць почырку кожнага чалавека, падкрэсліць, што пры сучасных тэхналогіях рукапісны ліст не губляе сваёй значнасці.
Асабісты погляд на тыя каштоўнасці, без якіх немагчыма паўнавартаснае жыццё жанчыны, незалежна ад узросту і статусу.
Традыцыя цягнецца больш за 20 гадоў.
ДЗЕВА. На гэтым тыдні вас чакаюць прыемныя сустрэчы і зносіны з цікавымі людзьмі.
Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?