Вы тут

Што хвалюе жыхароў Магілёўскага і Чавускага раёнаў


У мінулую суботу прарэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, член Савета Рэспублікі Алег ДЗЯЧЭНКА правёў традыцыйную прамую лінію для жыхароў Магілёўскага і Чавускага раёнаў Магілёўскай вобласці, падчас якой адказаў на пытанні, звязаныя з грамадска-палітычнай сітуацыяй у краіне і падрыхтоўкай да правядзення VІ Усебеларускага народнага сходу.


— Аднак не толькі палітычныя тэмы хвалююць сёння жыхароў вёскі, — паведаміў сенатар. — Дзякуючы прамой лініі вяскоўцы могуць расказаць пра набалелыя праблемы свайго населенага пункта. Гэта вельмі зручна і проста.

Вось гэтым разам на прамую лінію звярнуліся жыхары вёскі Амхавая Магілёўскага раёна з просьбай аказаць садзейнічанне ў вырашэнні праблемы ўстаноўкі электрычных катлоў для ацяплення прыватных домаўладанняў і юрыдычнага афармлення гэтага працэсу.

З вёскі Дубінка Вендаражскага сельсавета Магілёўскага раёна датэлефанаваўся пенсіянер, які прапанаваў увекавечыць на мясцовым мемарыяльным комплексе не толькі імёны землякоў, што загінулі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, але і франтавікоў, якія ў пасляваенны час жылі і працавалі на тэрыторыі сельсавета, аднаўлялі разбураную эканоміку і сацыяльную сферу.

— Гэта прапанова заслугоўвае асаблівай увагі, — кажа Алег Дзячэнка. — Апошнія з удзельнікаў вайны ўжо ў нашы дні сыходзяць з жыцця і знаходзяць спачын на сельскіх грамадзянскіх могілках. Таму своечасовай з'яўляецца задача захавання памяці і ўшанавання іх імёнаў. Для гэтага патрэбна не толькі вызначыць крыніцы фінансавання гэтага праекта, але і стварыць поўную базу даных аб героях вайны і працы.

Загаловак у газеце: Паведаміць аб праблемах — зручна і проста

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?