Вы тут

Член Савета Рэспублікі Сяргей Анюхоўскі сустрэўся з працоўным калектывам бабруйскага завода ЖБВ


Улетку член Савета Рэспублікі Сяргей АНЮХОЎСКІ сустракаўся з працоўным калектывам бабруйскага завода жалезабетонных вырабаў. Тады звароты да парламентарыя работнікаў будаўнічай сферы датычыліся гарадскога грамадскага транспарту.


У сераду, 20 студзеня, сенатар зноў прыехаў на гэты завод. Работнікі падзякавалі члену Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах за актыўную сенатарскую дзейнасць і неабыякавасць да праблем жыхароў горада на Бярэзіне.

Акрамя таго, гаворка зайшла і аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне і свеце, аб будучым Усебеларускім народным сходзе, дэлегатам якога, між іншым, з'яўляецца Сяргей Анюхоўскі.

Дарэчы, у цэнтры ўвагі папярэдняй сустрэчы было цяжкае фінансавае становішча завода. На сёння заробкі хоць і маленькаму калектыву, які складаецца з 30 чалавек, выплачваюцца своечасова, прызначаны выконваючы абавязкі кіраўніка. Завод будуе дзіцячы садок у 7-м мікрараёне, таму работа ёсць.

Загаловак у газеце: Паабяцалі — зрабілі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.