Канал «Культура» Беларускага радыё адзначыць у эфіры юбілейныя даты з дня нараджэння Івана Шамякіна і Івана Мележа спецыяльнымі выпускамі ўласных праектаў і падборкай аўдыёпастановак паводле твораў абодвух класікаў айчыннай літаратуры.
100-годдзе народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, якое споўніцца 30 студзеня, тут пачнуць ушаноўваць ужо ў найбліжэйшыя выхадныя. Так, 23 і 24 студзеня ў напаўненні перадачы «Радыётэатр плюс» выкарыстаюць дзве часткі радыёспектакля «Адна на падмостках» паводле аднайменнай аповесці класіка. Галоўную ролю ў гэтай пастаноўцы 1994 года выканала народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. А непасрэдна ў святочныя выхадныя 30 і 31 студзеня ў літаратурна-мастацкім праекце прагучаць радыёспектаклі «Трывожнае шчасце» і «Выгнанне блудніцы» паводле твораў
Івана Шамякіна.
«Гэтыя аўдыяльныя работы, створаныя паўстагоддзя таму пры ўдзеле акцёраў двух галоўных драматычных тэатраў краіны —
імя Янкі Купалы і Якуба Коласа — не страчваюць сваёй актуальнасці, — адзначае дырэктар канала «Культура» Уладзімір Трапянок. — Юбілейныя даты дазваляюць нам зноў і зноў звяртацца да выбраных радыёспектакляў, каб нагадаць пра іх пастаяннаму слухачу, а таксама пазнаёміць маладое пакаленне з найлепшымі літаратурнымі творамі Беларусі, якія некалі набылі аўдыяльнае гучанне і сталі здабыткам мастацкага радыёвяшчання краіны».
А 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, што прыпадае на 8 лютага, радыёканал «Культура» адзначыць у першыя выхадныя апошняга зімовага месяца трансляцыяй інсцэнаваных апавяданняў «У завіруху» і «Ноччу», а таксама радыёспектаклямі «Хто прыйшоў уначы» і «Подых навальніцы».
Алена ДРАПКО
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.
Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.
Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.
Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.