Вы тут

МУС: У 2020 годзе ў дачыненні да членаў ўласнай сям'і здзейснена звыш за 2 тысячы злачынстваў


У 2020 годзе ў дачыненні да членаў ўласнай сям’і здзейснена звыш за 2,2 тысячы злачынстваў, з іх 86 забойстваў і 206 цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Ад рук блізкіх загінулі 111 чалавек, паведамілі БЕЛТА ў МУС.


«Адной з асноўных мэтаў распрацоўшчыкаў новых КоАП і ПВКоАП з’яўлялася выпраўленне існуючых недахопаў, замацаванне прынцыпаў і нормаў, якія забяспечваюць найбольш поўнае прававое рэгуляванне грамадскіх адносін, у тым ліку ў сферы прафілактыкі гвалту ў сям’і», — распавялі ў МУС.

Так, доўгі час правапрымяняльнікі справядліва лічылі, што неабходна пашырыць кола асоб, гвалт у дачыненні да якіх кваліфікуецца як хатні. «Пад гвалтам у сям’і маюцца на ўвазе наўмысныя дзеянні фізічнага, псіхалагічнага, сексуальнага характару члена сям’і ў адносінах да другога члена сям’і, якія парушаюць яго правы, свабоды, законныя інтарэсы і наносяць яму фізічныя або псіхічныя пакуты, — растлумачыў намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі МУС Сяргей Красуцкі. — Пры гэтым заканадавец раней не адносіў да членаў сям’і былых мужа і жонку, у тым ліку тых, якія пражываюць на адной жылой плошчы пасля скасавання шлюбу і не вядуць агульную сумесную гаспадарку. У той жа час факты здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да згаданых катэгорый шматлікія».

Вельмі распаўсюджаная сітуацыя — муж і жонка развяліся, але працягваюць жыць пад адным дахам, гаспадарку сумесную не вядуць. Мужчына падымае руку на былую жонку. І атрымліваецца, што ў супрацоўнікаў міліцыі няма падстаў для прымянення мер агульнай і індывідуальнай прафілактыкі да агрэсара. У тым ліку такі дзейснай і запатрабаванай, як ахоўнае прадпісанне. А ўсё таму, што заканадаўства не адносіла да членаў сям’і былых мужа і жонкі і сужыцеляў.

Па словах Сяргея Красуцкага, новае адміністрацыйнае заканадаўства ліквідуе гэты прабел. З уступленнем у законную сілу яго дзеянне будзе распаўсюджвацца незалежна ад факта сумеснага пражывання і вядзення сумеснага гаспадаркі на больш шырокае кола грамадзян.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шчаслівыя разам, або Формула кахання ад маці шасцярых сыноў

Шчаслівыя разам, або Формула кахання ад маці шасцярых сыноў

Крысціна Пасечнік вырасла ў сям’і цыркавых артыстаў. Дзяцей у такіх сем’ях звычайна раз, два і ўсё. Але ў Бога на яе конт былі іншыя планы.

Грамадства

Жанчыны «Нашай раніцы» на АНТ: лэдзі-бос, жанчына-агонь і дзяўчына-мара

Жанчыны «Нашай раніцы» на АНТ: лэдзі-бос, жанчына-агонь і дзяўчына-мара

Аб тэлебачанні, сям'і, сакрэтах прыгажосці, здароўя і добрага настрою.

Грамадства

Тэст. Беларускія жанчыны: імя ў гісторыі

Тэст. Беларускія жанчыны: імя ў гісторыі

Праверце, ці шмат вы пра іх ведаеце.

Грамадства

Тэлевядучая Кацярына Валовік: Маё шчасце залежыць толькі ад мяне!

Тэлевядучая Кацярына Валовік: Маё шчасце залежыць толькі ад мяне!

Асабісты погляд на тыя каштоўнасці, без якіх немагчыма паўнавартаснае жыццё жанчыны, незалежна ад узросту і статусу.