Вы тут

Памяць у сэрцы назаўжды!


Наша краіна моцна пацярпела ад фашызму падчас Вялікай Айчыннай вайны, і помнікі тым, хто аддаў сваё жыццё за лепшы лёс сваіх нашчадкаў, быццам напамін: беражыце мір! Яны ёсць у кожнай вёсачцы Магілёўскага раёна.


Жахлівыя падзеі адбыліся 75 гадоў таму і ў вёсцы Малыя Бялевічы, дзе быў спалены 41 жыхар. Іх памяці прысвечаны мітынг, удзел у якім узяла і моладзь. Яна павінна ведаць, што наша вялікая краіна выстаяла ў гады вайны толькі таму, што такія паняцці, як любоў да Радзімы, патрыятызм і інтэрнацыяналізм былі не проста словамі, а жыццёвымі правіламі. Маладыя хлопцы і дзяўчаты пачулі жахлівыя аповеды з вуснаў тых, хто стаў сведкам ваенных часоў. Ад іх успамінаў сціскалася сэрца і наварочваліся слёзы. Такое забываць нельга. Вядомы паэт Расул Гамзатаў пісаў: «Хто страляе ў мінулае з пісталета, у таго будучыня будзе страляць з гарматы». І мы не забываемся. Нагадваем дзецям пра трагічныя моманты нашай гісторыі, каб яны маглі з гонарам працягваць справу сваіх продкаў, вучыцца ў іх мужнасці і стойкасці. Можна не
сумнявацца, што памяць пра па-зверску закатаваных землякоў назаўжды застанецца ў сэрцах нашчадкаў.

Людміла ПАЛУЙКА

Выхавальнік ГПД ДУА «Семукацкі НПК ДС-СШ»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».