Пра гэта заявілі ў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) па выніках аналізу тэндэнцый на спажывецкім рынку і кансультацый з прадстаўнікамі рытэйлу.
Нагадаем, што з пачатку года ў адпаведнасці з абноўленым Падатковым кодэксам былі павялічаны стаўкі падатку на дабаўленую вартасць з 10 % да 20 % на шэраг харчовых тавараў і тавараў для дзяцей, а таксама лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў. Акрамя таго, прадугледжана істотнае павелічэнне падатку на зямлю ў дачыненні да ўчасткаў, на якіх размешчаны гандлёвыя аб'екты.
«У канцы 2020 года мы фіксавалі рост цэн на шэраг сацыяльна значных тавараў. У першую чаргу гэта датычыцца імпартных прадуктаў, такіх як алей сланечнікавы, рыба, чай, крупы і некаторыя іншыя. У асноўным гэта тлумачыцца павышэннем сусветных і, адпаведна, закупачных цэн, — адзначыла намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Алена Манкевіч. — Цяпер фактарам павышэння цэн, у тым ліку на харчовыя тавары, можа стаць павелічэнне падаткаў. Паколькі павышэнне выдаткаў вытворцаў і прадаўцоў, у тым ліку і падатковых адлічэнняў, у канчатковым выніку, як правіла, адбіваецца на кошыку спажыўца».
Акрамя таго, як падкрэслілі ў ФПБ, павышэнне ставак зямельнага падатку можа прывесці да росту арэндных плацяжоў для прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, якія арандуюць памяшканні ў гандлёвых цэнтрах.
«Ва ўмовах пандэміі ў першую чаргу пацярпелі прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу. Далейшае павелічэнне выдаткаў для іх за кошт павышэння арэндных плацяжоў можа прывесці да іх закрыцця. А гэта ўжо пытанні занятасці і рабочых месцаў для людзей», — адзначыла Алена Манкевіч.
Як расказалі ў Федэрацыі прафсаюзаў, у найбліжэйшы час будзе арганізавана правядзенне шэрагу сумесных нарад з усімі зацікаўленымі бакамі — вытворцамі, пастаўшчыкамі, гандлёвымі сеткамі — для выпрацоўкі сумесных збалансаваных рашэнняў, якія дазволяць пазбегнуць рэзкага росту рознічных цэн і пры гэтым забяспечыць рынак неабходнымі таварамі.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: kazinform.ru
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.
Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.
Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.
Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.