З-за аварыйнага адключэння участкаў цеплавых сетак з 18:00 21 студзеня да 18:00 22 студзеня будзе адсутнічаць ацяпленне ў шэрагу ўстаноў адукацыі Маскоўскага раёна, паведамляе minsknews.by.
Гаворка ідзе пра наступныя навучальныя ўстановы:
Ва ўстановах дашкольнай адукацыі будуць арганізаваны дзяжурныя групы з гарачым харчаваннем. Просьба апранаць дзяцей цяплей ці пакінуць дома.
Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі заняткі пераносяцца з 22 (пятніца) на 23 студзеня (субота). Для дзяцей, якіх няма магчымасці пакінуць дома, будуць арганізаваны дзяжурныя групы.
Праблема закранула і жылфонд. З-за аварыі на трубаправодзе «Мінскіх цеплавых сетак» ў Маскоўскім раёне паўсталі праблемы з ацяпленнем. Як распавёў генеральны дырэктар ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Сяргей Рубанаў, жыллёвыя арганізацыі раёна сумесна з УП "Мінсккамунцепласетка" робяць усё магчымае, каб нягледзячы на праблему мінімізаваць дыскамфорт і забяспечыць працаздольнасць сістэмы ацяплення.
- Калі спатрэбіцца, будуць задзейнічаны мабільныя кацельні для ацяплення жылога фонду, - сказаў Сяргей Рубанаў.
Ён дадаў, што аб праблемах з ацяпленнем жыхароў апавяшчае служба «115». Інфармацыя абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, спецыялісты ЖЭУ замяраюць тэмпературу ў дамах, каб кантраляваць працэс. Прымаюцца ўсе меры для аператыўнай ліквідацыі інцыдэнту.
Прэв’ю: pinterest.ru
Крысціна Пасечнік вырасла ў сям’і цыркавых артыстаў. Дзяцей у такіх сем’ях звычайна раз, два і ўсё. Але ў Бога на яе конт былі іншыя планы.
Аб тэлебачанні, сям'і, сакрэтах прыгажосці, здароўя і добрага настрою.
Асабісты погляд на тыя каштоўнасці, без якіх немагчыма паўнавартаснае жыццё жанчыны, незалежна ад узросту і статусу.