Вы тут

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама даручыў адладзіць працу па інфармаванні насельніцтва аб няштатных сітуацыях


Ацэнку рабоце камунальных службаў пры ліквідацыі наступстваў буйных аварый на цеплавых сетках, якія адбыліся на гэтым тыдні, даў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч падчас пасяджэння рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання сталіцы, інфармуе minsknews.by.


- На гэтым тыдні ледзь не кожны дзень у горадзе адбываліся няштатныя сітуацыі. У студзені з-за моцных маразоў, а затым рэзкага павышэння тэмпературы паўсталі няштатныя сітуацыя. Мінск - буйны горад, ён як складаны жывы арганізм, дзе перыядычна здараюцца форс-мажоры. Гэта нармальна. Наша задача мінімізаваць іх колькасць, і станоўчая дынаміка ёсць: з кожным годам аварый на сетках становіцца менш. Таксама важна, калі інцыдэнт адбыўся, зладжана і аператыўна рэагаваць і ўстараняць праблему, - сказаў Аляксандр Дараховіч.

Ён дадаў, што вялікае значэнне мае своечасовае інфармаванне гараджан аб усіх здарэннях, у гэтым, як паказаў сыходзячы тыдзень, ёсць недапрацоўкі. Сітуацыя тычыцца як працы са СМІ, так і інфармавання праз чат-боты і службы «115».

Аляксандр Дараховіч даручыў усім камунальным прадпрыемствам, не толькі энергетыкам, наладзіць аператыўнае апавяшчэнне гараджан аб усіх інцыдэнтах, а таксама яшчэ раз пераправерыць усе слабыя месцы ў абслугоўванні гарадской гаспадаркі і ўзмацніць іх.

- Па кожным інцыдэнце нам трэба будзе зрабіць працу над памылкамі, - падкрэсліў Аляксандр Дараховіч.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?

Грамадства

Настрой цудоўнай і лёгкай вясны стварылі ў гандлёвым цэнтры «Сталіца»

Настрой цудоўнай і лёгкай вясны стварылі ў гандлёвым цэнтры «Сталіца»

Напярэдадні Міжнарожнага жаночага дня Белаларускі саюз жанчын і канцэрн «Беллегпрам» правялі святочнае мерапрыемства «Настрой — Вясна».

У свеце

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.

Грамадства

«Тут быў...» Што пісалі пяцьсот гадоў таму на сценах і камянях

«Тут быў...» Што пісалі пяцьсот гадоў таму на сценах і камянях

Іна Калечыц — першы і пакуль адзіны спецыяліст у Беларусі, які займаецца эпіграфікай.