Вы тут

Цеплазабеспячэнне ў Маскоўскім раёне Мінска плануюць аднавіць да 16 гадзін


Цеплазабеспячэнне ў Маскоўскім раёне Мінска плануюць аднавіць да 16 гадзін сёння. Пра гэта паведаміў журналістам галоўны інжынер філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга» Аляксандр Драгун, інфармуе БЕЛТА.


«Плануем да 12.00 скончыць мантажныя і зварачныя працы. Пасля гэтага будуць праведзены аперацыі па падключэнні спажыўцоў, пуску цепланосьбіта. Прыкладна ў 16.00 плануем цалкам аднавіць цеплазабеспячэнне ўсіх спажыўцоў», — сказаў Аляксандр Драгун.

Ён таксама падзяліўся падрабязнасцямі таго, што адбылося ўчора на цепласетках у Маскоўскім раёне. На змену моцным маразам прыйшло рэзкае пацяпленне, у Мінску праводзіўся агляд трубаправодаў цеплавых сетак.

«Падчас правядзення рэгламентных работ па вуліцы Ясеніна, 76 мы ўбачылі выцяканне цепланосьбіта з-пад зямлі. Гэта адбылося ў 15.30. У адпаведнасці з інструкцыямі арганізавалі працэс ліквідацыі пашкоджанняў. У 18.30 мы адключылі спажыўцоў і выдзелілі пашкоджаны ўчастак трубаправода», — адзначыў галоўны інжынер.

Прэв’ю: teplo.guru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тэст. Беларускія жанчыны: імя ў гісторыі

Тэст. Беларускія жанчыны: імя ў гісторыі

Праверце, ці шмат вы пра іх ведаеце.

Грамадства

Тэлевядучая Кацярына Валовік: Маё шчасце залежыць толькі ад мяне!

Тэлевядучая Кацярына Валовік: Маё шчасце залежыць толькі ад мяне!

Асабісты погляд на тыя каштоўнасці, без якіх немагчыма паўнавартаснае жыццё жанчыны, незалежна ад узросту і статусу. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

ДЗЕВА. На гэтым тыдні вас чакаюць прыемныя сустрэчы і зносіны з цікавымі людзьмі.