На дадатковую спецтэхніку для прадпрыемстваў зялёнага будаўніцтва і дарожных службаў Мінска будуць выдзелены сродкі з гарадскога бюджэту. Пра гэта на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання сталіцы паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, піша агенцтва «Мінск-Навіны».
Ён падкрэсліў, што азеляніцелям і дарожнікам трэба «нарасціць мускулы», каб паспяхова спраўляцца з абслугоўваннем не толькі замацаваных тэрыторый, але і двароў.
Прадпрыемствам даручана скласці спісы тэхнікі, якую трэба дакупіць, але так, каб у іх было толькі сапраўды неабходнае абсталяванне.
Прэв’ю: МН
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.
Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.
Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.