Вы тут

Пяць беларускіх біятланістаў выступяць у індывідуальнай гонцы этапу Кубка свету ў Антхольцы


Мужчынскай індывідуальнай гонкай сёння прадоўжыцца сёмы этап Кубка свету па біятлоне ў італьянскім Антхольцы, паведамляе БелТА.


Першым з пяці беларускіх біятланістаў на дыстанцыю працягласцю 20 км з чатырма агнявымі рубяжамі пойдзе Дзмітрый Лазоўскі, у якога 15-ы стартавы нумар. Акрамя яго на лыжню выйдуць Антон Смольскі (38-ы нумар), Сяргей Бачарнікаў (41), Максім Варабей (80) і Мікіта Лабастаў (84). Усяго ў стартавы пратакол унесены імёны 97 спартсменаў. Гонка пачнецца ў 15.15 і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 5».

21 студзеня ў жаночай індывідуальнай гонцы на 15 км першынствавала аўстрыйская біятланістка Ліза Тэрэза Хаўзер, другі рэзультат паказала ўкраінка Юлія Джыма, трэцяй стала французская біятланістка Анаіс Шэвалье-Бушу. Лепшая з беларусак Дзінара Алімбекава заняла 8-е месца, Ганна Сола фінішавала 32-й, Ірына Крыўко завяршыла гонку на 42-й пазіцыі, Алена Кручынкіна заняла 72-е месца сярод 93 удзельніц гонкі.

У суботу, 23 студзеня, у Антхольцы пройдуць жаночы мас-старт на 12,5 км і мужчынская эстафета 4×7,5 км. Завершыцца гэты кубкавы этап 24 студзеня жаночай эстафетай 4×6 км і мужчынскім мас-стартам на 15 км.

Прэв’ю: ok.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?