Вы тут

Міністэрства аховы здароўя: Колькасць пацыентаў з каранавіруснымі пнеўманіямі зніжаецца


Колькасць пацыентаў з каранавіруснымі пнеўманіямі зніжаецца, дзякуючы чаму некаторыя бальніцы, раней перапрафіляваныя пад інфекцыйныя, вяртаюцца да звычайнага рэжыму працы, паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Пацееў, перадае БЕЛТА.


«Мы ўважліва адсочваем захворванне на каранавірусную інфекцыю, у цэлым яна зніжаецца. І зараз назіраем сітуацыю, калі ложкавы фонд паступова вызваляецца», — сказаў Аляксандр Пацееў. Гэта характэрна не толькі для Мінска, але для ўсіх рэгіёнаў.

У Мінску, напрыклад, з 25 студзеня пачынаюць працу ў звычайным рэжыме гарадская гінекалагічная бальніца, 2-й радзільны дом, а таксама 11-я гарадская бальніца. Плануецца, што ў 11-м шпіталі будуць адкрыты месцы для праходжання рэабілітацыі (185 ложкаў). З 1 лютага чакаецца, што пачнуць звычайную працу профільныя аддзяленні 1-й гарадской бальніцы, а таксама Рэспубліканская клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне.

Паступова пачынае вызваляцца ложкавы фонд і ў іншых рэгіёнах. У прыватнасці, у Магілёўскай вобласці з 24 студзеня пачне працаваць у звычайным рэжыме абласная клінічная бальніца.

Аляксандр Пацееў адзначыў, што мерапрыемствы па перапрафіляванні ложкавага фонду «ідуць асцярожна, каб забяспечыць усіх маючых патрэбу пацыентаў стацыянарным лячэннем».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».