Вы тут

Рэспубліканскі патрыятычны праект «Зімовы маршрут» пройдзе ў Віцебскай вобласці 24-29 студзеня


У ім прымуць удзел байцы студэнцкіх атрадаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.


У рамках праекта зводны студэнцкі атрад наведае Наваполацк, Дуброўна, Оршу і Талачын. Байцы студэнцкіх атрадаў акажуць дапамогу пажылым людзям, арганізуюць святочныя канцэрты, майстар-класы па народна-прыкладным творчасці і прафарыентацыйныя мерапрыемствы для навучэнцаў агульнаадукацыйных школ.

Адна з важных задач маладых людзей — догляд за помнікамі і абеліскамі, а таксама стварэнне агульнага дзённіка-архіва гісторый ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікоў тылу з розных раёнаў.

Арганізатарам праекта «Зімовы маршрут» выступае Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў БРСМ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і органаў выканаўчай улады. Стартуе праект у Гродне 23 студзеня.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».