Міжнародная кніжная выстаўка, якая кожны год праходзіць у Мінску, дапамагае зразумець, што цікава сучаснаму чытачу, якія трэнды існуюць на кніжным рынку. Але адной выстаўкі недастаткова, каб паглыбіцца ў тэму кніжнага бізнесу і дасканала зразумець усе яго працэсы. Таму перад асноўным мерапрыемствам адбываецца шэраг іншых: так, 20 студзеня прайшла прэс-канферэнцыя выдавецтва «Народная асвета».
Асноўная мэта сустрэчы — падвядзенне вынікаў і знаёмства з кніжнымі навінкамі. Каманда выдавецтва прадставіла і сваіх аўтараў. Сярод іх — Уладзімір Вавула, у «Народнай асвеце» выйшла яго кніга «Вайна. Юнацтва. Подзвіг», ёй карыстаюцца вучні беларускіх школ пры падрыхтоўцы навуковых работ. А Святлана Быкава, старшыня абласнога адзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, з вялікім захапленнем прадэманстравала творчы праект — зборнік «Карані», у які ўвайшлі вершы і апавяданні беларускіх літаратараў. Выдавецтва не пазбягае і вострых тэм, напрыклад, экалагічных праблем.
А што чакае чытачоў на самой выстаўцы? Вікторыя Калістратава, дырэктар выдавецтва, падзялілася планамі:
— Мы прэзентуем серыю кніг «Казкі для вундэркіндаў». Таксама, паводле гэтай серыі, правядзем гульню для дапытлівых «Жадаю ўсё ведаць». Акрамя таго, падчас мерапрыемства «падключым» тэлефон даверу: можна будзе ананімна падзяліцца сваімі псіхалагічнымі праблемамі і атрымаць параду.
Нагадаем, што «Народная асвета» была арганізавана ў 1951 годзе. Доўгі час выдавецтва было лідарам у выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школ. Сёлета «Народная асвета» не толькі працягвае абраны кірунак, але і развіваецца далей. Сярод незвычайных праектаў — распрацоўка падручнікаў для дзяцей з парушэннямі зрокавага і слыхавога ўспрымання.
Арына КАРПОВІЧ
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.
Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.
Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.
Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.