Вы тут

Пасяджэнне выканкама і «Марозпрадукт» — Качанава наведала Пухавіцкі раён


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава здзейсніла рабочую паездку ў Пухавіцкі раён, дзе прыняла ўдзел у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, а таксама наведала прадпрыемства «Марозпрадукт», перадае БЕЛТА.


На пасяджэнне райвыканкама сёння было вынесена пытанне «Аб эфектыўнасці мер, што прымаюцца па рэалізацыі патрабаванняў дырэктывы Прэзідэнта ад 4 сакавiка 2019 года № 7 аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны».

«У структуры зваротаў грамадзян пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі займаюць лідзіруючыя пазіцыі. Таму аказанне якасных паслуг і выкананне тых задач, якія сёння стаяць перад ЖКГ, — гэта вельмі важна. Прадпрыемствы галіны павінны эфектыўна працаваць для таго, каб развівацца, — сказала Наталля Качанава. — Важна выканаць усе абяцанні, дадзеныя людзям. Станцыі абезжалезвання павінны быць пабудаваны. Гэта важна, бо ў структуры зваротаў грамадзян па раёне праблемы, звязаныя з водазабеспячэннем, водаадвядзеннем і якасцю вады, складаюць больш за 30%».

Таксама старшыня Савета Рэспублікі пазначыла ў цэлым, якога эфекту чакаюць ад працы камунальнікаў, што падрабязна агаворвалася яшчэ ўлетку на нарадзе кіраўніка дзяржавы ў Полацку. І планы па ўдасканаленні працы гэтай сферы павінны быць абдуманымі. «Іх трэба фарміраваць зыходзячы з пытанняў, якія найбольш востра стаяць перад людзьмі таго ці іншага населенага пункта», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Традыцыйна праблемы насельніцтва, звязаныя з ЖКГ, гучаць часцей за іншых. «У тым ліку і на тых сустрэчах, прамых лініях, якія праводжу я. Таму вельмі важна стварыць найбольш аптымальную структуру ў ЖКГ, якая дазволіць, у першую чаргу, аказваць якасныя паслугі і выконваць свае асноўныя функцыі. Вам неабходна звярнуць вялікую ўвагу на працу з насельніцтвам. У нас выразна выбудаваная сістэма работы з людзьмі: прыёмы па асабістых пытаннях, прамыя тэлефонныя лініі, сустрэчы з працоўнымі калектывамі ў рамках работы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Гэта ключавы напрамак у нашай працы», — дадала спікер.

У цэлым было адзначана, што Пухавіцкі раён дынамічна развіваецца. Будуецца новае жыллё, добраўпарадкоўваюцца населеныя пункты і, самае галоўнае, гэта заўважаюць мясцовыя жыхары.

Кацярына Рашкевіч родам з Мар’інай Горкі. «Я жыву тут з самага дзяцінства. Вышэйшую адукацыю, вядома, атрымала ў Мінску, але вярнулася назад. Падабаецца, што Мар’іна Горка знаходзіцца недалёка ад Мінска. На самай справе, тут вельмі добра развіта інфраструктура. Актыўна будуецца жыллё для маладых і шматдзетных сем’яў. ёсць музычная і спартыўныя школы, пабудавалі выдатны басейн. Добрыя гандлёвыя цэнтры. Шмат паркаў, дзе можна прагуляцца з сям’ёй. Так што гэта выдатны горад для жыцця. І наогул, як мне здаецца, у маленькім горадзе камфортней пражываць і эканамічней», — расказала яна.

Таццяна Прысяжнюк з сям’і вайскоўцаў. Прыехаўшы 25 гадоў таму, яна закахалася ў гэты горад. Менавіта тут стварыла сям’ю і нарадзіла дзяцей. «Як маці магу ацаніць камфорт нашага горада. Добра развіта інфраструктура: паліклінікі, дзіцячыя сады, бальніцы — усё побач. Выдатныя чыгуначныя зносіны. Нават элементарная пракладка дарогі, чысціня, своечасовы вываз смецця ствараюць нам камфортнае жыццё», — адзначыла жыхарка Мар’інай Горкі.

Акрамя таго, менавіта тут, у Мар’інай Горцы, размяшчаецца ўсім вядомае прадпрыемства «Марозпрадукт». Наталля Качанава наведала яго вытворчыя цэхі і азнаёмілася з асартыментам прадукцыі.

«Прадукцыя прадпрыемства, сапраўды, якасная і натуральная. Малако, вяршкі, масла ў Беларусі вельмі добрай якасці. Таму спажыўцам прадукцыя падабаецца, што можна ўбачыць па эканамічных паказчыках прадпрыемства», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Намеснік генеральнага дырэктара па развіцці кампаніі «Марозпрадукт» Іван Дабудзько з гонарам адзначыў, што іх прадукцыя займае лідзіруючыя пазіцыі на рынку Беларусі. «Акрамя таго, мы актыўна працуем не толькі на расійскім рынку, але нашу прадукцыю ўжо добра ведаюць у Азербайджане, Казахстане, Кітаі і іншых краінах. Спадзяемся, што будзем і далей павялічваць вытворчыя магутнасці, развівацца і пакараць новыя рынкі. Для нашай кампаніі прыярытэтам была і застаецца якасць. І, распрацоўваючы новыя віды прадукцыі, мы перш за ўсё робім упор на якасць, натуральнасць і смакавыя характарыстыкі», — распавёў ён.

Таццяна Габрусева — галоўны тэхнолаг кампаніі «Марозпрадукт». Яна працуе на прадпрыемстве з самага адкрыцця — з 1998 года. «Безумоўна, тэхналогія нашай вытворчасці развіваецца з году ў год. У першую чаргу пра гэта кажа тое, што з 2013 года ў нас здадзены ў эксплуатацыю вось гэты завод у Мар’інай Горцы. Яго вытворчыя магутнасці дасягаюць 60 т гатовай прадукцыі ў суткі. Абсталяванне ўсё новае. Шырокі асартымент прадукцыі, які ўвесь час абнаўляецца. Мы стараемся, каб у нас і класічная лінейка была прадстаўлена, якая ўсім вядомая яшчэ з савецкіх часоў, таксама часам з’яўляюцца новыя віды. Мы іх пастаянна абнаўляем, вывучаючы сусветныя рынкі і даследуючы патрэбы пакупнікоў», — адзначыла яна.

Галоўны тэхнолаг дадала: калектыў вельмі дружны. «У нас склаўся касцяк інжынерна-тэхнічнага персаналу. У сярэднім яны працуюць на прадпрыемстве не менш за 15 гадоў. Усе спецыялісты маюць вельмі высокую кваліфікацыю і вялікі вопыт работы. Што тычыцца рабочага персаналу, цякучасць кадраў дастаткова нізкая. Натуральна, у нас падтрымліваецца сацыяльная праграма. Улічваючы тое, што людзі працуюць на прадпрыемстве даволі доўга, можна зрабіць выснову, што заработная плата іх задавальняе», — канстатавала яна.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.