Вы тут

Увод у эксплуатацыю комплексу запаволенага каксавання на «Нафтане» кампенсуе страты ад падатковага манеўру


Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман ГАЛОЎЧАНКА пасля наведвання нафтапрамысловага прадпрыемства. Як перадае прэс-служба ўрада, кіраўнік урада адзначыў, што комплекс запаволенага каксавання — аб'ект вельмі складаны, і яго будаўніцтва зацягнулася на некалькі гадоў.


«Плануем у маі скончыць будаўніча-мантажную частку і неадкладна прыступіць да пуска-наладкі. У найлепшым выпадку да пачатку чацвёртага квартала гэтага года, а калі складанасці паўстануць, то да канца года, маем намер выйсці на атрыманне першага прадукту ад гэтай устаноўкі», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Каб кантраляваць інвестпраект і пазбягаць адставанняў, кожныя два тыдні на «Нафтане» працуе штаб пад кіраўніцтвам міністра архітэктуры і будаўніцтва Руслана Пархамовіча і старшыні канцэрна «Белнафтахім» Андрэя Рыбакова.

Таксама падчас паездкі на Віцебшчыну Раман Галоўчанка ўзяў удзел у адкрыцці вытворчасці высокаліквіднай экалагічна чыстай прадукцыі па традыцыйных і новых тэхналогіях у Верхнядзвінскім раёне. Прэм'ер-міністру далажылі аб рабоце ТАА «Чырвоны Бор ЭкаПрадукт», канцэпцыі яго развіцця, асноўнай дзейнасці і наменклатуры прадукцыі.

Рэалізаваны інвестпраект завяршае поўны цыкл аховы, аднаўлення папуляцыі, здабычы дзікіх жывёл, перапрацоўкі мяса і рэалізацыі канчатковаму спажыўцу высакаякасных экапрадуктаў з мяса дзічыны.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: БелТА

Загаловак у газеце: На шляху да мадэрнізацыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».