Вы тут

Першая партыя новых кантэйнераў для раздзельнага збору смецця паступіла ў Клецк


Чысцейшым і прыгажэйшым стане невялікі ўтульны раённы гарадок Клецк, што на Міншчыне. Мясцовыя камунальнікі набылі кантэйнеры для раздзельнага збору смецця і цвёрдых камунальных адходаў, ёмістасцю па 120 літраў. Першая партыя прызначана для раёнаў аднапавярховай забудовы, дзе ў асноўным жывуць маладыя сем’і. Кантэйнеры атрымаюць 790 домаўладальнікаў. Гэта амаль што палова ад агульнай колькасці тых, хто пражывае ў прыватным сектары.


З цягам часу такімі ёмістасцямі забяспечаць усе домаўладанні індывідуальнай забудовы. Кожны гаспадар атрымае па два кантэйнеры — для збору другасных матэрыяльных рэсурсаў, а таксама цвёрдых бытавых адходаў. Для гэтага неабходна заключыць дагавор з ЖКГ на іх уладкаванне.

Камунальнікі па графіку будуць аб’язджаць мікрараёны і выгружаць змесціва бакаў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв’ю: kleck.by

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

У Мінску прадаецца больш за 10 тысяч кватэр

У Мінску прадаецца больш за 10 тысяч кватэр

На другасным рынку жыллё працягвае таннець (у глабальным плане без перапынкаў) ужо з верасня мінулага года.

Грамадства

Падмануць Альцгеймера. Як захаваць ясны розум да глыбокай старасці?

Падмануць Альцгеймера. Як захаваць ясны розум да глыбокай старасці?

Няўжо гэтую цяжкую хваробу так лёгка абвесці вакол пальца?

Калейдаскоп

Разбіраем модныя мастхэвы надыходзячага сезона: чым папоўніць гардэроб?

Разбіраем модныя мастхэвы надыходзячага сезона: чым папоўніць гардэроб?

Мода вясны — 2021 прапануе некалькі глабальных кірункаў: мінімалізм, унісекс і 1990-я.