Вы тут

РТБД пакажа прамую трансляцыю спектакля пра Францыска Скарыну


Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі пакажа 23 студзеня спектакль «Кар’ера доктара Раус», паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


Прамая трансляцыя тэатральнага хіта будзе бясплатна даступная жыхарам розных краін. Гледачы не выходзячы з дома змогуць акунуцца ў атмасферу тэатра і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў дзякуючы шматкамернай мастацкай здымцы.

«Кар’ера доктара Рауса» — адзін з самых папулярных спектакляў РТБД. Ён пастаўлены Аляксандрам Гарцуевым у 2017 годзе па п’есе Віктара Марціновіча. Гэта арыгінальная гісторыя пра беларускага першадрукара Францыска Скарыну, які нарадзіўся значна раней свайго часу і вымушаны як сучасны стартапер шукаць інвестыцыі для сваіх перадавых ідэй. Спектакль распавядае не столькі пра дасягненні Скарыны, колькі аб яго пачуццях і складанасцях, з якімі ён сутыкаўся.

Трансляцыя пачнецца а 19:00 тут.

Прэв’ю: Alex Astapenko / teart.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

10 прадуктаў-антыдэпрэсантаў, якія абавязкова павінны быць на вашым стале

10 прадуктаў-антыдэпрэсантаў, якія абавязкова павінны быць на вашым стале

Добры настрой — гэта падмурак высокай якасці нашага жыцця.

Грамадства

З акцэнтам на вусны. Правільны макіяж для сталых людзей

З акцэнтам на вусны. Правільны макіяж для сталых людзей

Многія жанчыны лічаць, што макіяж ў сталым узросце рабіць не варта, таму што гэта «дадае гадоў».

Культура

Літаратурная вандроўка на Уздзеншчыну. Што цікавага ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

Літаратурная вандроўка на Уздзеншчыну. Што цікавага ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

 У сценах установы ў межах літаратурна-музычнай імпрэзы прагучалі вершы і песні.