Вы тут

У Брэсце выратавалі хлопчыка, які праваліўся пад лёд


У Брэсце дзіця правалілася пад лёд, зваліўшыся з парапета агароджы, паведамілі БЕЛТА ў МНС.


22 студзеня каля 16 гадзін было атрымана паведамленне аб тым, што на рацэ Мухавец дзіця правалілася пад лёд. Калі ратавальнікі прыбылі да месца здарэння, пацярпелы знаходзіўся ля палонкі на лёдзе на адлегласці двух метраў ад парапета. Як высветлілася, хлопчык 2010 года нараджэння, шпацыруючы па набярэжнай, залез на бетонны парапет вышынёй 1,5 м ад кромкі вады. Потым ён спатыкнуўся, упаў на лёд і праваліўся.

Спусціўшыся на лёд, работнікі МНС пры дапамозе выратавальнага круга дасталі дзіця на бераг. Пасля агляду медыкамі з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне арганізма» ён быў шпіталізаваны.

Прэв’ю: МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».