Вы тут

У Беларусі за суткі — 1748 выпадкаў захворвання на COVID-19, выздаравелі 2081 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 23 студзеня ў Беларусі зарэгістраваны 235 859 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 1748 выпадкаў.

220 912 чалавек больш не хварэе. За суткі выздаравеў 2081 пацыент.

Усяго праведзена 4 348 389 тэстаў на каранавірус.

Памерлі 1639 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 97 млн чалавек, пры гэтым больш за 2 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 24,9 млн заражаных, Індыя — больш за 10,6 млн, Бразілія — больш за 8,6 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.