Туман, снег і галалёдзіца на асобных участках дарог чакаюцца ў Беларусі 24 лютага, паведамілі ў Белгідрамеце.
У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, днём пераважна па ўсходняй палове пройдуць ападкі — снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Ноччу па паўночным усходзе месцамі прагназуецца моцны снег, мяцеліца. У асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с, ноччу па ўсходзе парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля па захадзе да мінус 14 градусаў па ўсходзе Беларусі. Днём будзе плюс 4-10, па ўсходзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.
Як выхаваць з дзіцяці добрага тэнісіста?
«Хто сустрэўся быў са мною, Дакрануўся раз ці два, Дык той ведае ўжо, хто я:
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.
Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.