Вы тут

Вучоныя і практыкі абмеркавалі нюансы лячэння пацыентаў з COVID-19


У Нацыянальнай акадэміі навук адбылося пасяджэнне Рэспубліканскай міжведамаснай рабочай групы па пераадоленні COVID-19 пад кіраўніцтвам старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова.


Спецыялісты абмеркавалі актуальныя пытанні выкарыстання малекулярна-генетычных метадаў дыягностыкі і лячэння пацыентаў з інфекцыйнай паталогіяй, уключаючы COVID-19, эфектыўнасць айчынных тэст-сістэм па ідэнтыфікацыі ўзбуджальнікаў, навуковыя дадзеныя аб генетычнай разнастайнасці каранавірусу SARS-CoV-2, які цыркулюе ў розных рэгіёнах свету, і асаблівасцях яго цыркулявання ў нашай краіне.

Падчас пасяджэння ўзнімаліся пытанні пра асаблівасці паўторнага заражэння каранавіруснай інфекцыяй, верагоднасць развіцця аддаленых ускладненняў і наступстваў вакцынацыі, перспектывы стварэння айчыннай вакцыны і эпідэміялагічныя характарыстыкі каранавіруса, зарэгістраванага ў пацыентаў у  Беларусі. Удзельнікі абмеркавалі вынікі супрацоўніцтва вядучых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускай акадэміі паслядыпломнай адукацыі па ўкараненню клетачных тэхналогій у медыцынскую практыку.

Рэспубліканская міжведамасная рабочая група па пераадоленні COVID-19 была створана Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 18 мая 2020 года № 223.

У яе ўвайшлі больш за 30 спецыялістаў, якія прадстаўляюць акадэмічную і ўніверсітэцкую навуку: вядучыя навукоўцы НАН Беларусі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства адукацыі, медыкі-практыкі арганізацый сістэмы аховы здароўя краіны. Мэта Міжведамаснай групы — арганізацыя і каардынацыя дзейнасці вучоных і медыцынскіх работнікаў усёй краіны па практычнай рэалізацыі комплексаў мерапрыемстваў па пераадоленню каранавірусу.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: freepik.com/federcap

Выбар рэдакцыі

Культура

Яго псеўданім быў нават запісаны ў пашпарце. Некалькі гісторый пра творы вядомага сатырыка Кандрата Крапіву

Яго псеўданім быў нават запісаны ў пашпарце. Некалькі гісторый пра творы вядомага сатырыка Кандрата Крапіву

«Хто сустрэўся быў са мною, Дакрануўся раз ці два, Дык той ведае ўжо, хто я:

Грамадства

Які хлеб любяць у Беларусі?

Які хлеб любяць у Беларусі?

У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.

Грамадства

Дыхаць на поўныя грудзі. Міфы і праўда аб мамапластыцы

Дыхаць на поўныя грудзі. Міфы і праўда аб мамапластыцы

Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.