Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала чацвёртую перамогу запар у XIV Рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе БЕЛТА.
Сёння на лёдзе сталічнай «Алімпік-Арэны» прэзідэнцкая дружына выйграла ў хакеістаў Гомельскай вобласці з лікам 9:4 (5:1, 3:2, 1:1). Гульня пачалася нечакана - ужо на другой хвіліне стартавага перыяду госці выйшлі наперад пасля дакладнага кідка Дзмітрыя Міляева. Прапусціўшы шайбу, гаспадары зайгралі значна больш актыўна і да перапынку былі наперадзе - 5: 1. Шайбы закінулі Міхаіл Грабоўскі, Канстанцін Кальцоў, Андрэй Башко, адным з асістэнтаў якога быў Аляксандр Лукашэнка, а таксама Павел Волчак і Андрэй Міхалёў. У другой дваццаціхвілінцы Дзяніс Курдзека, Алег Антоненка і Арцём Каркоцкі яшчэ тройчы паразілі вароты гамяльчан, на што тыя адказалі галамі Уладзіслава Перавознікава і Ігара Руфа. У заключнай трэці матчу Арцём Антоненка закінуў дзявятую шайбу, а апошнюю кропку паставіў абаронца гасцей Юрый Штэрмер.
Лепшымі гульцамі сённяшняй сустрэчы прызнаны Аляксандр Палішчук (Гомельская вобласць) і Канстанцін Дурноў (каманда Прэзідэнта).
У першым паядынку цяперашняга сезону дружына кіраўніка дзяржавы перамагла хакеістаў Віцебскай вобласці - 8:2, затым была мацнейшай за прадстаўнікоў Гродзенскай вобласці - 8:3, а потым перайграла супернікаў з Магілёўскай вобласці - 6:2.
Хакейная каманда Прэзідэнта 11 разоў выйгравала спаборніцтвы сярод аматарскіх каманд. Па адной перамозе ў гэтым турніры ў хакеістаў Гомельскай і Мінскай абласцей.
Арганізатарамі XIV Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод аматараў з'яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму, Федэрацыя хакея Беларусі і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.