Вы тут

МУС: Каля 100 чалавек затрыманыя на акцыях у Мінску


Каля 100 чалавек затрыманыя сёння падчас несанкцыянаваных мерапрыемстваў у Мінску. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале ГУУС Мінгарвыканкама.


Мінская міліцыя інфармуе, што сёння ў горадзе праходзяць кароткачасовыя несанкцыянаваныя акцыі, удзел у якіх бярэ невялікая колькасць людзей. Уздоўж дарог выстройваюцца ланцужкі гараджан (да 30 чалавек), якія праз некалькі хвілін разыходзяцца. Дадзеныя акцыі праводзяцца з мэтай фатаграфавання і размяшчэння здымкаў у розных інтэрнэт-крыніцах, каб стварыць бачнасць маштабнасці таго, што адбываецца.

Удзельнікі несанкцыянаваных мерапрыемстваў неаднаразова папярэджваліся аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў. Найбольш актыўныя асобы затрыманы (каля 100 грамадзян, у дачыненні да якіх праводзіцца праверка ў рамках дзеючага заканадаўства). Сталічная міліцыя яшчэ раз заклікае грамадзян не паддавацца на правакацыі і не ўдзельнічаць у несанкцыянаваных мерапрыемствах.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.