Вы тут

Стаць чалавеку палёгкай, альбо Паэтычнасць светаадчування Янкі Сіпакова


У гісторыю беларускай літаратуры Янка Сіпакоў увайшоў як аўтар выдатных вершаў, аповесцей, апавяданняў, навел, эсэ, як майстар перакладаў. Сёння ён мог бы адзначаць 85-гадовы юбілей.


Янка Сіпакоў. Фота Кастуся Дробава

Будучы пісьменнік з’явіўся на свет у вёсцы Зубрэвічы Дубраўскага сельсавета Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. У роднай вёсцы перажыў Вялікую Айчынную вайну, атрымаў сярэднюю адукацыю, пачаў працаваць. А самым страшным выпрабаваннем стала страта бацькоў. З пачатку вайны бацькі будучага літаратара праявілі сябе як сапраўдныя патрыёты Айчыны. Народныя мсціўцы заўсёды маглі разлічваць на іх дапамогу і падтрымку. Але пра сувязь Сіпаковых з партызанамі даведаліся акупанты. І па-зверску забілі. У шэсць гадоў Іван застаўся адзін і напоўніцу зведаў горыч сірочага хлеба.

Іван Сіпакоў рашуча адказаў на выклікі лёсу. Ён хутка засвоіў тонкасці сялянскай працы. Школьніка Сіпакова даволі часта можна было ўбачыць не толькі за падручнікамі, але і з касой, за плугам, яму даводзілася пасвіць кароў, нарыхтоўваць дровы. У выпускным класе сярэдняй школы дадалася праца паштальёнам. Праз шмат гадоў ураджэнец вёскі Зубрэвічы ўспамінаў: «Фapмipaвaннe маёй бiягpaфii скончылася paзaм з дзяцiнcтвaм, a дaлeй я тoлькi paзвiвaў тoe, штo было зaклaдзeнa з мaлыx гoд».

Пасля заканчэння сярэдняй школы першым працоўным месцам стала рэдакцыя шклоўскай раённай газеты «Чырвоны барацьбіт». Тут ён працаваў адзін год. У 1955 годзе хлопец з’ехаў у Мінск. Як аказалася, назаўсёды. Спачатку было навучанне ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, потым — праца ў часопісах «Вожык», «Маладосць», у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя», часопісе «Беларусь».

Да пераезду ў сталіцу БССР герой нарыса ўжо меў літаратурны вопыт. У 1953 годзе ў аршанскай раённай газеце «Ленінскі прызыў» з’явіўся верш вучня дзявятага класа Зубрэвіцкай сярэдняй школы Івана Сіпакова. Праз сем гадоў пасля публікацыі першага верша выйшаў і першы зборнік паэтычных твораў пад назвай «Сонечны дождж», які адкрыў дарогу дваццаціпяцігадоваму аўтару ў Саюз пісьменнікаў СССР.

У рабоце над літаратурнымі творамі Янка Сіпакоў дэманстраваў фенаменальную працаздольнасць. У інтэрв’ю адной з газет літаратар гаварыў: «Я — працаголік, і таму ўсюды толькі шчыра і настойліва працаваў... Я шчаслівы, што ў мяне выйшла 55 кніжак паэзіі, прозы, эсэ, перакладаў. Неяк і сам не разумею, як гэта атрымлівалася, аднак на мяне і маю творчасць мала ўплывала змена эпох, лідараў, фармацый. Я, не зважаючы на іх, пісаў толькі тое, што хацелася».

Творчая спадчына Янкі Сіпакова багатая на самыя розныя паэтычныя формы: санет, вянок санетаў, балада, тэрцына, буколіка, верлібр, трыялет, эпіталама, паэма ў прозе. Сярод празаічных твораў сустракаем апавяданне, эсэ, аповесць, прытчу, навелу, мініяцюру, нарыс. Прасочваецца таксама ўнутрыжанравая градацыя. Блізкі сябар Янкі Сіпакова Генадзь Бураўкін меў рацыю, калі адмыслова падкрэсліваў: «Нават у рамках аднаго жанру ён пазбягаў паўтарэння, аднастайнасці. Скажам, тая ж прытча ў яго своеасаблівая. Яна не заўсёды кананічная. Шукаў і знаходзіў у ёй нейкі свой пяты вугал, нейкае невядомае вымярэнне. Таму і атрымліваліся то прытча-аповесць, то прытчанавела, то прытча-апавяданне, то нават прытча-метафара».

Няма ніводнага твора Янкі Сіпакова, дзе б не суіснавалі эпас і лірыка. Больш за тое, літаратар дабіваецца іх узaeмaўзбaгaчэння. На творчы працэс не магла не паўплываць энцыклапедычнасць яго ведаў па фaльклopы, мiфaлoгiі, гicтopыі нapoдaў cвeтy. Рознабаковасць забяспечвала высокі інтэлектуальны ўзровень паэзіі і прозы Янкі Сіпакова. Агульная характарыстыка, якая падыходзіць да ўсіх твораў, — паэтычнасць светаадчування.

Выступаючы як лірык, Янка Сіпакоў абапіраецца на душэўнаць, прагне дабрыні і ўзаемаразумення, выяўляе трывогу за чалавека. Гэта як нясучыя канструкцыі ў фарміраванні гуманістычнай па характары духоўнай архітэктуры соцыуму. Паэт-лірык мадэлюе сітуацыю, калі ён, інжынер чалавечых душ, бярэ на сябе боль іншага члена соцыуму:

Дзe нaм бaлiць, тaм i дyшa,

З дyшы ўвecь чaлaвeк caткaны.

Дзe нaм бaлiць, тaм i дyшa:

З дyшы ўвecь чaлaвeк caбpaны.

Мы aдчyвaeм нeчaкaнa:

Дзe нaм бaлiць, тaм i дyшa.

Taмy, чым бoльшaя дyшa, —

Дaўжэй шчымяць i ныюць paны.

Дзe нaм бaлiць, тaм i дyшa:

З дyшы ўвecь чaлaвeк caбpaны.

Маючы ўласны праект фарміравання ідэальнай архітэктуры грамадства, паэт адводзіць жанчыне надзвычай важную ролю ў гэтым працэсе. Сведчаннем таму — вянок caнeтaў «Жaнчынa», дзе яна паказана як выканаўца гуманістычных па сваёй прыродзе сацыяльных функцый, як носьбіт агульначалавечых каштоўнасцей і перш за ўсё дабрыні, прыгажосці, высакароднага кахання. Кранаюць радкі:

Ад pyк, aд вycнaў, aд вaчэй твaix

Нямa нiчoгa лacкaвeй нa cвeцe.

З’яднaлa нac пpыpoдa yдвaix,

І мы дaбpэeм пpы тaбe, як дзeцi.

Tвaё жыццё — як блicкaвiцы мiг,

Tвaя ycмeшкa вeк нaм цёплa cвeцiць.

Спяшaeм дa цябe з нягoд ycix,

Як нa кpyгi cвae cпяшae вeцep.

А ты — cвятaя, як caмa любoў —

Рaджaлa фapaoнaў i paбoў,

Кaб жыццядaйнacць нe мaглa cпынiццa.

Tы — мaцi, жoнкa; ты — дaчкa, cяcтpa,

Tвaя зaўcёды гoжaя пapa.

Дaзвoль, жaнчынa, y нoгi пaклaнiццa.

Найбольш арганічна лірыка спалучана з эпасам у кнізе «Beчa cлaвянcкix бaлaд». Ад першай да апошняй старонкі адчуваецца, што аўтар — паслядоўны прыхільнік панславізму, што ён — славянін і шчыра гэтым ганарыцца. Перад чытачом разгортваецца сістэмная рэканструкцыя гісторыі славянства, якая магчыма на грунце выкарыстання метадаў і прыёмаў мастацкай літаратуры. Гісторыя, якая ахоплівае два тысячагоддзі. Вядома, не ўсе славянскія народы захаваліся да таго часу, калі пісалася кніга. Яна выйшла ў свет 48 гадоў таму. Янка Сіпакоў аддае належнае як зніклым славянскім народам, так і тым, што складаюць славянскі сегмент сучаснага этнічнага ландшафту. Змястоўную частку кнігі ўтварылі 96 балад, якія прысвячаліся і першым, і другім. Адчуваецца, што пісьменнік выдатна ведаў фальклор і гісторыю кожнага славянскага народа, максімальна ўлічыў звесткі навуковых, навукова-папулярных, даведачных выданняў па гэтых пытаннях, адлюстраваў практычна ўсе значныя падзеі ў гісторыі славянства. Яны завязаны на сюжэтных лініях, якія разгортваюцца ў відавочнай дынаміцы. Пастаянна нагадвае пра сябе рамантычны пафас. Адчуваецца, што аўтар пражывае ўсе без выключэння калізіі і таго ж самага патрабуе ад чытача. Сюжэтныя лініі падаюцца такім чынам, каб падвесці чытача да разумення сутнасці славянства, да спасціжэння яго феномена. Што ж стаіць за кожнай сюжэтнай лініяй? Адэкватна адлюстраваны свет. Тут ён па большай частцы легендарна-гераічны. Разам з тым сустракаюцца і сюжэтныя лініі, якія выводзяць у казачна-фантастычны свет. Даецца арыгінальны і ў той жа час пераканаўчы адказ на пытанне: «Чаму славяне ў асноўным выступалі як аб’екты, але не як суб’екты агрэсіўных дзеянняў?» Паказана, што славянству ўласцівыя гyмaнiзм, Стаць чалавеку палёгкай, альбо Паэтычнасць светаадчування Янкі Сіпакова дaбpыня, здольнасць самаахвярна адстойваць справядлівасць, унутраная гатоўнасць з гонарам прайсці праз драматычныя і трагічныя выпрабаванні. Янка Сіпакоў задаў планку ў творчым працэсе, напісаўшы выдатную кнігу на мяжы паэзіі і прозы. Яна была адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР.

Ёсць літаратары, якія напісалі толькі адзін твор і дзякуючы менавіта яму трапілі ў лік папулярных, атрымалі прызнанне на радзіме і за мяжой. Калі б Янка Сіпакоў напісаў толькі «Beчa cлaвянcкix бaлaд», яго чакаў бы такі лёс. Але зноў прапаную звярнуцца да выказвання Генадзя Бураўкіна: «Ён выканаў галоўную творчую місію, дзеля якой, можа, і прыходзіў у гэты свет — напісаў унікальную трылогію: раман «Зубрэвіцкая сага» — гімн сваёй малой радзіме, эсэ-аповесць «Зялёны лісток на планеце Зямля» — гімн «любай, ненагляднай Беларусі» і «Веча славянскіх балад» — гімн усяму славянству». Вялікі поспех мелі кніга выбранай паэзіі «Вочы ў вочы», зборнік «Усміхніся мне», кніга паэм у прозе «Ахвярны двор», выданні прозы «Крыло цішыні», «Жанчына сярод мужчын», «Усе мы з хат», «Спадзяванне на радасць», «Пяць струн», «Сад людзей», «Журба ў стылі рэтра», кніга прытчаў «Тыя, што ідуць», фантастычна-прыгодніцкая аповесць «Блуканне па іншасвеце».

Шмат увагі Янка Сіпакоў надаваў перакладам на беларускую мову. Праз талент перакладчыка прайшлі творы выдатных майстроў слова, якія пісалі на аварскай, англійскай, армянскай, грузінскай, італьянскай, літоўскай, польскай, рускай, украінскай мовах.

Сіпакоў адыграў вялікую ролю ў падрыхтоўцы першых пяці тамоў васямнаццацітомнай «Беларускай Энцыклапедыі». Ім таксама рэдагавалася велізарная колькасць публікацый рознай накіраванасці. У гэтай адказнай працы праяўляў прынцыповасць, імкнуўся быць гранічна аб’ектыўным. Нярэдка выступаў як літаратурны крытык, дэманструючы здольнасць да фундаментальнай экспертызы літаратурных твораў.

У 1997 годзе Янка Сіпакоў папоўніў корпус заслужаных дзеячаў культуры Рэспублікі Беларусь. Не стала пісьменніка ў 2011 годзе. Думаецца, яго імем варта было б назваць вуліцу ў Оршы. А яшчэ — устанавіць мемарыяльную дошку на доме ў Мінску, дзе жыў літаратар.

Міхаіл СТРАЛЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».