Вы тут

Вушкі ў цяпле: выбіраем шапку на любы холад!


Памятаеце, як у гэты час у мінулым годзе мы лаялі цёплае надвор'е і чакалі «сапраўдную зіму». І вось, дачакаліся. Ужо -10 на градусніку пераводзіць пытанне аб наяўнасці шапкі з плоскасці моды ў плоскасць выжывання, з тэорыі ў вельмі надзённую практыку. Тут ужо не да прыгажосці і стылю. Але стварыць стыльны вобраз можна і пры наяўнасці ў ім шапкі. І мы ведаем, як гэта зрабіць.

Шапачны разбор

Фота alitay.ru

Напэўна, падобны ўспамін ёсць у многіх: раніцай вы выходзіце з пад'езда і па дарозе ў школу хаваеце ў партфель шапку, а мама сочыць за вашым маршрутам з балкона і крычыць зверху: «Шапку надзень!».

Дык вось, мама права. У гэтым сезоне шапка (незалежна ад надвор’я) – модны must have і стыльны аксэсуар, здольны дадаць разыначку ў вобраз. Заўважым, што ў вобласці «шапачнай» моды з мінулай зімы амаль нічога не змянілася – па-ранейшаму актуальныя ўсенародна любімыя вязаныя шапкі «у абцяжку» і шапкі-біні. Апошнія асабліва добра ўпішуцца ва ўсе тэндэнцыі гэтай зімы – яны добра выглядаюць і ў пары з штучнай шубкай, і з “дутай” курткай, і з пухавіком-оверсайз, і з батфортамі, і з цяжкімі ботамі на шнуроўцы.

  • Шапкі-біні на піку папулярнасці ўжо не першы сезон. Іх назва паходзіць ад англійскага bean (боб) – гэта слэнгавае слоўца, якім у англамоўны краінах называюць галаву. Шапкі-біні яшчэ маюць назву “шапка-шкарпэтка”. Носяць біні, падгінаючы ззаду і збоку. Гэты трохі "хуліганскі" галаўны ўбор палюбіўся модніцам самых розных узростаў па ўсім свеце. Нягледзячы на гарэзны характар, біні выдатна выглядае нават у дуэце з рэспектабельным зімовым паліто з каўняром з натуральнага футра, зніжаючы градус пафаснасці вобразу.
  • Вязаныя шапкі класічнага фасону таксама актуальныя. У тым ліку з пампонам. Гэтая какетлівая дэталь дадасць у ваш вобраз рамантычнасць і зробіць маладзей (пры правільным выкарыстанні, зразумела). "Вушкі" з двух пампонаў, модныя ў мінулых сезонах – ужо антытрэнд. А вось класічны пампон па цэнтры – нестарэючая класіка. Шапка з пампонам ідэальна дапоўніць вобраз у спартыўным стылі або стылі casual. Але хочацца падкрэсліць, што такі галаўны ўбор – усё ж у першую чаргу для моладзі. Жанчынам больш сталага ўзросту лепш адмовіцца ад "класікі" а-ля "пухавік-формы “вусень” плюс шапка з пампонам” (зрэшты, маладых такі вобраз таксама не ўпрыгожыць). Шапкі з пампонам сёння носяць з доўгім паліто або кароткай дублёнкай-косухай, знойдзе паразуменне такі галаўны ўбор і са сцёганым пухавіком-оверсайз, і з шубкай са штучнага футра.
  • Шапкі вельмі буйной вязкі з акрылавых нітак былі ў фаворы ў стылістаў мінулай зімой, але трэнд не прыжыўся ў нашых краях. У прынцыпе, такія мадэлі актуальныя і ў гэтым сезоне – звязаныя з ўзорамі або без іх, яркіх або базавых колераў. Насіць такую шапку рэкамендуецца з аб'ёмным шалікам, спалучаецца яна, у прынцыпе, з любым вобразам.

Фота  glamadvice.ru

  • З новых трэндаў, якія прапануе мода ў гэтым сезоне – футравыя панамы. Шыюць іх з эка-футра. Каб галаўны ўбор выглядаў гарманічна, лепш выбіраць мех з кароткім ворсам. Уласна кажучы, панамы – не адкрыццё зімы-2021. Дызайнеры ўжо не першы сезон, натхняючыся духам рэтра, спрабуюць вярнуць з мінулага гэты аксэсуар. Калі памятаеце, панамы (у тыя часы – скураныя або з жорсткай “ваеннай” тканіны колеру хакі) былі на піку папулярнасці ў 1990-я. Тады іх насілі скейтеры, ролеры, прадстаўнікі хіп-хоп руху і іншых маладзёжных субкультур. Сёння панама пасталела і стала больш рэспектабельнай. Спалучаць гэты галаўны ўбор можна, вядома, і з рэтра-стылістыкай: джынсы-клёш, масіўныя боты і куртка з эка-меха. А можна ўпісаць у больш класічны вобраз. Жорсткіх рамак сучасная мода не ставіць – спрабуйце, эксперыментуйце і ўвасабляйце ў жыццё сваё унікальнае бачанне прыгажосці.

Фота  aliexpress.ru

  • І, нарэшце, гэтай зімой да нас прыйшлі хусткі. У досыць далёкім 2013 годзе дызайнеры ўжо спрабавалі гэты аксэсуар у зімовым варыянце (з экомеха), а ў гэтым годзе хусткі шыюць у першую чаргу з эка-скуры (хоць мода ўхваляе і іншыя варыянты «зімовых» тканін). Выглядае аксэсуар у новым прачытанні элегантна, спалучаецца з доўгім паліто і наогул з жаноцкімі вобразамі. Ёсць у лукбуках модных дамоў і зусім нечаканае рашэнне – "дутыя" хусткі з тканіны, з якой шыюць пухавікі. Але гэта, здаецца, усё ж толькі подыумны варыянт – наўрад ці яго можна масава перанесці ў вулічную моду.

Фота livemaster.by

На галаву сядзе

Самае практычнае ўкладанне ў свой "шапачны" гардэроб і найбольш дэмакратычны варыянт галаўнога ўбору – шапка-біні чорнага колеру. Яна ўпішацца ў любы вобраз, ад класікі да спартыўнага. І нават калі вы памяняеце колер валасоў, вам не прыйдзецца мяняць яшчэ і шапку. Трыкатажныя шапкі розных мадэляў можна набыць у любым гандлёвым цэнтры, на рынку, у краме – афлайн і онлайн. Яны прадстаўлены ў самых розных цэнавых катэгорыях – ад 3 даляраў у эквіваленце на "Аліэкспрэс" да 211 рублёў у сегменце “Прэміум” на “Ламодзе”, і нават даражэй. Ну, а сярэдняя цана размяшчаецца дзесьці паміж гэтымі лічбамі. Не варта, пагнаўшыся за таннасцю, выбіраць мадэлі з тонкага трыкатажу – яны не грэюць і не трымаюць форму. Ідэальны выбар – ваўняныя мадэлі сярэдняй шчыльнасці.

Дарэчы, пра колеры. Чорны колер – гэта практычна і стыльна, але зімой - 2021 шапка можа стаць каляровым акцэнтам, яркай дэталлю, якая ператварае сумны вобраз у модны. І не абавязкова паўтараць яе колер у іншых дэталях вобразу. Рукавіцы ці пальчаткі могуць быць таго ж колеру, што і шапка – але тады іншага адцення і фактуры, раяць стылісты. Але вось што з'яўляецца антытрэндам ўжо не першы сезон, дык гэта шапка і шалік з аднаго камплекта. Сумна і абмяжоўвае палёт фантазіі – а сучасная мода гэтага не прымае.

Яшчэ адзін антытрэнд – дзіцячыя дэталі дарослага галаўнога ўбору. Шапкі з прынтамі лепш пакінуць дачцэ або малодшай сястрычцы дашкольнага ўзросту. Коцікі, вочкі, сэрцайкі, пацеркі, стразікі і вышыўка – уся гэтая «мілата» робіць дарослы вобраз танным.

Толькі вартасці!

Фота project352656.tilda.ws

Выбраць шапку – задача няпростая. І многім аказваецца не па сілах (гэта калі кажуць: "Мне шапкі не ідуць"). Між тым, правільна выбраны галаўны ўбор зробіць вас прыгажэйшай не горш за фотошоп (гэтак жа, як добра падабраны гардэроб робіць жанчыну маладзейшай, больш стройнай і высокай). А няправільная шапка – дадасць узрост і падкрэсліць недасканаласці.

Уладальніцы авальнай формы твару могуць далей не чытаць – ім падыйдзе галаўны ўбор любой формы. Толькі памятаем, што паміж бровамі і краем шапкі варта пакінуць адлегласць 1-2 см, інакш лоб будзе здавацца нізкім, а рысы твару – масіўнымі.

Дзяўчатам з круглымі шчочкамі з дапамогай шапкі трэба візуальна выцягнуць твар. Дапамогуць вушанкі, аб'ёмныя біні і шапкі з пампонам. Аблягаючыя шапкі – не для іх.

Фота uamade.ua

Калі ў вас квадратны твар, падыдуць мадэлі з асіметрыяй, шапкі з адваротамі і модныя зараз панамы з апушчанымі палямі. Дарэчы, вязаныя шапкі з адваротамі (як у дзяцінстве) зараз вельмі актуальныя. Але важна памятаць: яны дадаюць галаве аб'ём, так што дзяўчатам з круглай формай твару – проціпаказаныя. А вось модніцам з рэзкімі рысамі твару – як раз выдатна падыйдуць. Такая шапка надае рысам мяккасць і жаноцкасць.

Трохвугольнаму твару падыйдуць аблягаючыя спартыўныя шапкі. А для ўладальніц ромбападобнай формы твару футравыя панамы – самы выйгрышны варыянт. Ім як раз вязаныя шапкі “ў абліпку” проціпаказаныя.

Калі казаць пра памеры пампона, то маленькія і худзенькія дзяўчыны з тонкімі рысамі твару будуць выдатна выглядаць у шапках з вялікімі пухнатымі пампонамі, а высокім дзяўчатам стылісты раяць выбіраць мадэлі шапак з пампонамі невялікага памеру.

Аляксандра АНЦЭЛЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Галоўны ўрач беларускай алімпійскай зборнай: Мы забяспечым вырашэнне любой праблемы

Галоўны ўрач беларускай алімпійскай зборнай: Мы забяспечым вырашэнне любой праблемы

Алімпійскія гульні ў Токіа стануць выпрабаваннем не толькі для спартсменаў, але і для медыцынскага персаналу. 

Культура

Маршал Сакалоўскі: хто казаў, што ўсе штабныя — баязліўцы?!

Маршал Сакалоўскі: хто казаў, што ўсе штабныя — баязліўцы?!

...4 кастрычніка 1941 года рэзідэнт савецкай разведкі ў Японіі Рыхард Зорге адправіў у Маскву сваю апошнюю радыёграму.

Палітыка

Малатком па міне: куды рушыць Літва?

Малатком па міне: куды рушыць Літва?

Нелегалы адмовіліся выконваць патрабаванні супрацоўнікаў Службы грамадскай бяспекі.

Эканоміка

Электрадамы становяцца ўсё больш папулярныя. А тэндэнцыя індывідуальнага будаўніцтва — сучасныя хутары

Электрадамы становяцца ўсё больш папулярныя. А тэндэнцыя індывідуальнага будаўніцтва — сучасныя хутары

Сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 4 млн квадратных метраў агульнай плошчы жылля.