На МКАД легкавік урэзаўся ў дрэва — кіроўца заснуў за рулём, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Аварыя адбылася сёння раніцай. Паводле папярэдняй інфармацыі старшага інспектара па агітацыі і прапагандзе АДАІ Заводскага РУУС Мінска Анастасіі Забаўскай, 23-гадовы кіроўца на Аўтамабілі «Фальксваген» ехаў па мясцовым праездзе ўнутранага кальца МКАД з боку вуліцы Ваўпшасава ў напрамку вуліцы Ілімскай. Ён заснуў за рулём, у выніку чаго выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў дрэва. Малады чалавек дастаўлены ў бальніцу для агляду.
Высвятляюцца абставіны здарэння.
Прэв’ю: vesti-k.ru
Крысціна Пасечнік вырасла ў сям’і цыркавых артыстаў. Дзяцей у такіх сем’ях звычайна раз, два і ўсё. Але ў Бога на яе конт былі іншыя планы.
Аб тэлебачанні, сям'і, сакрэтах прыгажосці, здароўя і добрага настрою.
Асабісты погляд на тыя каштоўнасці, без якіх немагчыма паўнавартаснае жыццё жанчыны, незалежна ад узросту і статусу.