Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 24 студзеня ў Беларусі зарэгістраваны 237 611 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1752 выпадкі.
223 553 чалавекі больш не хварэе. За суткі выздаравеў 2641 пацыент.
Усяго праведзены 4 365 571 тэст на каранавірус.
Памерлі 1639 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 97 млн чалавек, пры гэтым больш за 2 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 24,9 млн заражаных, Індыя — больш за 10,6 млн, Бразілія — больш за 8,6 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Прэв’ю: БЕЛТА
Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?
Напярэдадні Міжнарожнага жаночага дня Белаларускі саюз жанчын і канцэрн «Беллегпрам» правялі святочнае мерапрыемства «Настрой — Вясна».
Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.
Іна Калечыц — першы і пакуль адзіны спецыяліст у Беларусі, які займаецца эпіграфікай.