Вы тут

З 1 красавіка ў паліклініках і аптэках Мінска з'явяцца кантэйнеры для пратэрмінаваных лекаў


З 1 красавіка ў паліклініках і аптэках Мінска з’явяцца кантэйнеры для пратэрмінаваных лекавых сродкаў. Пра гэта распавёў у перадачы «Гаворыць і паказвае Мінск» на «Радыё-Мінск» старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


— Гэта значны праект для горада. Падышлі мы да яго рэалізацыі вельмі сур’ёзна. Бо для лекаў, прызначаных для ўтылізацыі, недастаткова паставіць звычайную скрыню. Спецыяльныя кантэйнеры неабходна засцерагчы ад магчымасці пранікнення. Акрамя таго, неабходна было прапрацаваць пытанні ўтылізацыі сабраных лекавых сродкаў, — распавёў Андрэй Бугроў.

Паколькі утылізацыя лекаў магчымая толькі шляхам спальвання, ёю будзе займацца адмыслова падрыхтаваны аператар. Цяпер ідзе адпрацоўка праектных рашэнняў, каб рэалізаваць праект у пастаўленыя тэрміны.

Прэв’ю: u74.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.