Вы тут

Нацыянальны экспартны цэнтр створаць на базе Банка развіцця ў 2021 годзе


Нацыянальны экспартны цэнтр створаць на базе Банка развіцця Беларусі ў 2021 годзе. Пра гэта распавёў старшыня праўлення банка Андрэй Жышкевіч у інтэрв’ю праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ.


«Цэнтр з’явіцца ў гэтым годзе. Задача — досыць аператыўна арганізаваць на базе даччынай арганізацыі Банка развіцця такога роду інструментарый», — сказаў Андрэй Жышкевіч.

Зараз Банк развіцця прадастаўляе экспартнае крэдытаванне. Гэта класічны механізм дзяржаўнага стымулявання экспарту, які ёсць у многіх краінах. «У Беларусі ён таксама максімальна набліжаны да лепшых стандартаў з пункту гледжання умоў экспартнага крэдытавання. Дапаўненне фінансавага інструментара нефінансавым — гэта наступны крок», — адзначыў старшыня праўлення.

Паводле яго слоў, ёсць задача сфарміраваць «адзінае акно», куды любы экспарцёр мог бы звярнуцца для выхаду на новы для сябе рынак, праверкі крэдытаздольнасці, дзелавой рэпутацыі патэнцыйнага контрагента.

«Такога роду суправаджальны, скажам так, кансалтынг, не абавязкова фінансаванне, — растлумачыў Андрэй Жышкевіч мэты новай структуры. — Гэты цэнтр можа і павінен у перспектыве дапамагаць любым экспарцёрам — тым, хто прэтэндуе на экспартнае крэдытаванне альбо ў гэтым прадукце патрэбы не маючым».

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?