У Маладзечанскім раёне згарэла 70 т саломы, паведамляе МНС.
«24 студзеня ў 23.04 ратаўнікам паступіла паведамленне пра пажар саломы ў рулонах пад металічным навесам (12×60 м, 1980 года пабудовы) на тэрыторыі ПСУП «Хожаваагра-2009» у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. У выніку пажару знішчаны 70 т саломы ў рулонах, пашкоджаны шыферны дах на плошчы 180 кв.м. Работнікамі МНС і гаспадаркі выратаваны 80 т саломы ў рулонах», - паведамляе ведамства.
Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
Прэв’ю: pixabay.com
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».