Вы тут

ЕЭК узбудзіла справу ў дачыненні да кампаніі па вытворчасці кантактных лінзаў


Еўразійская эканамічная камісія распачала справу ў дачыненні да групы кампаній Alcon і яе дыстрыб'ютараў ў ЕАЭС, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.


Адпаведнае рашэнне прынята ў ЕЭК на пасяджэнні камісіі па разглядзе справы аб парушэнні агульных правілаў канкурэнцыі на трансгранічным рынку рэалізацыі медыцынскіх сістэм вытворчасці кампаніі Alcon.

Па выніках расследавання на рынку медыцынскіх вырабаў, якое завяршылася ў канцы мінулага года, антыманапольны блок ЕЭК угледзеў прыкметы парушэння агульных правілаў канкурэнцыі з боку групы кампаній Alcon і яе дыстрыб'ютараў ў дзяржавах-членах Еўразійскага эканамічнага саюза.

Прынятае працэсуальнае рашэнне дазволіць вывучыць усе абставіны справы, даследаваць наяўныя доказы, а таксама дасць ЕЭК падставы запатрабаваць неабходныя дакументы, звесткі і тлумачэнні па пытаннях, якія ўзнікаюць у ходзе разгляду справы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».